Беларуская акадэмія навук раздае гранты
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
08.01.2019 11:21
Абвешчаны грантавы конкурс для правядзеньня навуковых дасьледаваньняў сярод дактарантаў і асьпірантаў.
Нацыянальная акадэмія навук, Менскcommons.wikimedia.org/ Hanna Zelenko, CC BY-SA 3.0
Конкурс аб'яўлены Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ён накіраваны на павышэньне эфэктыўнасьці падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, частковае фінансаваньне дасьледаваньняў па тэме дысэртацыі, у тым ліку правядзеньня экспэрымэнтаў, выпрабаваньняў у іншых арганізацыях, апублікаваньня рэзультатаў.
Заяўка на атрыманьне гранта павінна быць прадстаўлена ў конкурсную камісію з подпісам кіраўніка арганізацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі, у якой працуе або навучаецца саіскальнік гранта.
Да заяўкі трэба прыкласьці пакет дакумэнтаў: рашэньне вучонага (навукова-тэхнічнага) савета арганізацыі аб вылучэньні кандыдатуры на конкурс, зьвесткі аб саіскальніку гранта і яго навуковым кіраўніку (навуковым кансультанце), сьпіс навуковых публікацый саіскальніка гранта, каляндарны плян выкананьня навукова-дасьледчых работ па гранце з пазначэньнем тэрмінаў прадстаўленьня дысэртацыі, калькуляцыя затрат з іх абгрунтаваньнем па артыкулах расходаў.
Таксама саіскальнік павінен прадставіць даведку, у якой абгрунтоўваецца адпаведнасьць тэмы дысэртацыі прыярытэтным напрамкам навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасьці ў Беларусі.
Формы дакумэнтаў разьмешчаны на сайце НАН.
Паводле Белта/юл