На вуліцы Менска высыпалі ўжо 20 тысяч тон солі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        04.01.2019 18:41
                    
                                 
                
                
                    Штодня на прыборцы сьнегу працуюць каля 630 рабочых і больш за 380 машын.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Каля 37 тысяч кубамэтраў сьнегу вывезьлі зь менскіх вуліц з пачатку зімовага пэрыяду. Такую лічбу ў гутарцы з агенцтвам БелТА назваў гендырэктар ДВА «Гаррамаўтадар Менгарвыканкама» Дзяніс Глінскі.
Паводле яго словаў, штодня на прыборцы сьнегу працуюць каля 630 рабочых і больш за 380 машын. На апрацоўку вуліц ужо высыпалі 18 тысяч тон пясчана-саляной сумесі і каля 20 тысяч тон солі.
Глінскі дадаў, што дарожнікі працуюць круглыя суткі.
эўрарадыё/вс