Абноўлены пералік тавараў, якія нельга абмяняць або вярнуць у краму
У Беларусі абноўлены пералік нехарчовых тавараў належнай якасьці, якія не падлягаюць абмену й вяртаньню. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 сьнежня 2018 года №935, якая апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Усяго ў сьпісе 33 пазыцыі. У прыватнасьці, не падлягаюць звароту й абмену паркет, ламінат, керамічная плітка, шпалеры. Да мэблевых гарнітураў і набораў дадалася мэбля з мэханізмамі трансфармацыі, прыводнымі ў рух электрапрывадам. Сьпіс таксама папоўнілі вэтэрынарныя сродкі, вадкасьць для электронных парагенэратараў, навушнікі.
Некаторыя тавары са сьпісу можна будзе абмяняць або вярнуць, калі яны спакаваныя ў гермэтычную (вакуумную) спажывецкую ўпакоўку, а таксама ўпакоўку, якая забясьпечвае магчымасьць устанавіць, што тавар ня быў ва ўжываньні. Гэта тычыцца біжутэрыі, парфумэрна-касмэтычных тавараў, манікюрных і пэдыкюрных інструмэнтаў, цацак, навушнікаў і некаторых іншых тавараў.

зьвязда/вс