Мядзьведзеў стварае расейска-беларускую групу па спрэчных пытаньнях
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.12.2018 12:15
Па словах Мядзьведзева, кіраўнік групы зь беларускага боку яшчэ не названы.
Прэм'ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў распараджэньне аб стварэньні расейска-беларускай рабочай групы для абмеркаваньня розных аспэктаў інтэграцыі і спрэчных пытаньняў. Пра гэта ён заявіў журналістам 28 сьнежня.
Ад расейскага боку групу ўзначаліць міністар эканамічнага разьвіцьця Максім Арэшкін. У склад групы таксама ўвайшлі прадстаўнікі розных ведамстваў, Дзяржаўнай думы, Савета Фэдэрацыі і Падліковай палаты.
Па словах Мядзьведзева, кіраўнік групы зь беларускага боку яшчэ не названы.
Стварэньне такой структуры было адным з вынікаў перамоваў прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі 25 сьнежня.
ТАСС/interfax.by/tut.by/яс