Logo Polskiego Radia
Print

На ўзбраеньне зэнітнага ракетнага палка ў Астраўцы паступілі „Торы”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.12.2018 15:13
Паводле кіраўніка беларускага Мінабароны, комплекс „Тор-М2”паказвае сябе выдатна на ўсіх вучэньнях.
ЗРК «Тор-МК» на шасі МЗКТ-6922/commons.wikimedia.org/Allocer/CC BY-SA 3.0 ЗРК «Тор-МК» на шасі МЗКТ-6922/commons.wikimedia.org/Allocer/CC BY-SA 3.0 commons.wikimedia.org/Allocer/CC BY-SA 3.0

На ўзбраеньне зэнітнага ракетнага палка ў Астраўцы паступілі „Торы”
Паводле кіраўніка беларускага Мінабароны, комплекс „Тор-М2”паказвае сябе выдатна на ўсіх вучэньнях.
На ўзбраеньне 1146-га гвардзейскага зэнітнага ракетнага палка Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны Ўзброеных Сіл Беларусі паступіла пятая батарэя зэнітнага ракетнага комплексу „Тор-М2”.
Ключы ад новай зэнітнай ракетнай тэхнікі асабоваму складу ўручыў міністар абароны генэрал-лейтэнант Андрэй Раўкоў.
Прыняцьце ў баявы склад палка пятай зэнітнай ракетнай батарэі дасьць магчымасьць расшырыць баявыя магчымасьці ВПС і войскаў ППА Узброеных Сіл Беларусі на паўночна-заходнім напрамку, а таксама нарасьціць сыстэму проціпаветранай абароны Беларускай АЭС.
Паводле кіраўніка беларускага Мінабароны, комплекс „Тор-М2”паказвае сябе выдатна на ўсіх вучэньнях.
Андрэй Раўкоў дадаў, што ў 2019 годзе будзе праведзена чарговае вучэньне „Баявая Садружнасьць” на палігоне „Ашулук”. „Падразьдзяленьне палка, у тым ліку пятая зэнітная ракетная батарэя, прыме ўдзел у вучэньні, каб папрабаваць гэтыя комплексы ў вучэбна-баявой абстаноўцы па канкрэтных цэлях”, - адзначыў міністар.
belta.by/аз

На ўзбраеньне 1146-га гвардзейскага зэнітнага ракетнага палка Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны Ўзброеных Сіл Беларусі ў Астраўцы паступіла пятая батарэя зэнітнага ракетнага комплексу „Тор-М2”.

Ключы ад новай зэнітнай ракетнай тэхнікі асабоваму складу ўручыў міністар абароны генэрал-лейтэнант Андрэй Раўкоў. Прыняцьце ў баявы склад палка пятай зэнітнай ракетнай батарэі дасьць магчымасьць расшырыць баявыя магчымасьці ВПС і войскаў ППА Узброеных Сіл Беларусі на паўночна-заходнім напрамку, а таксама нарасьціць сыстэму проціпаветранай абароны Беларускай АЭС.

Паводле кіраўніка беларускага Мінабароны, комплекс „Тор-М2”паказвае сябе выдатна на ўсіх вучэньнях.

Андрэй Раўкоў дадаў, што ў 2019 годзе будзе праведзена чарговае вучэньне „Баявая Садружнасьць” на палігоне „Ашулук”. „Падразьдзяленьне палка, у тым ліку пятая зэнітная ракетная батарэя, прыме ўдзел у вучэньні, каб папрабаваць гэтыя комплексы ў вучэбна-баявой абстаноўцы па канкрэтных цэлях”, - адзначыў міністар.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт