Logo Polskiego Radia
Print

Сын генпракурора Расеі працуе ў Беларусі і сябруе з Віктарам Лукашэнкам

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.12.2018 16:07
Характэрна, што нядаўна Арцём Чайка быў узнагароджаны знакам «За садзейнічаньне» МУС Беларусі.
Сын генпракурора Расеі Арцём Чайка і Віктар Лукашэнка. Фота - TUT.byСын генпракурора Расеі Арцём Чайка і Віктар Лукашэнка. Фота - TUT.byTUT.BY

Сын скандальнага генпракурора Расеі працуе ў Беларусі і сябруе з Віктарам Лукашэнкам
Прэзыдэнт Міжнароднага кангрэса прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Арцём Чайка прызначаны намесьнікам старшыні эканамічнай рады пры амбасадары Расеі ў Беларусі. Адметна, што Арцём Чайка – сын расейскага генпракурора.
Адкрываючы паседжаньне рады, спэцыяльны прадстаўнік Уладзімера Пуціна па разьвіцьці гандлёва-эканамічнай супрацы з Рэспублікай Беларусь і надзвычайны і паўнамоцны Пасол РФ у Беларусі Міхаіл Бабіч падкрэсьліў важнасьць разьвіцьця двухбаковых адносінаў паміж краінамі, неабходнасьць больш глыбокай інтэграцыі нацыянальных гаспадарак і каапэрацыйных сувязяў бізнэсу.
У гэтым кантэксьце цікавая фігура новага намесьніка старшыні рады Арцёма Чайкі, сына генпракурора Расеі і вядомага прадпрымальніка. Яму прыпісваюць актывы ў прамысловасьці, аб’екты камэрцыйнай нерухомасьці. Вядома, што як мінімум два разы на год ён прымае ўдзел у буйных зьлётах байкераў у Менску. Арцём Чайка ўзначальвае клюб H.O.G. Iron Birds, які зьяўляецца адным з арганізатараў адкрыцьця і закрыцьця мотасэзону ў беларускай сталіцы. Чайка-малодшы падтрымлівае сяброўскія адносіны з сынам кіраўніка Беларусі Віктарам Лукашэнкам, які таксама захапляецца матацыкламі.

belsat.eu/tut.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт