«Крышталь» не трапляе на раздачу «Оскараў»
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
19.12.2018 15:02
На працягу 20 гадоў Беларусь не прапаноўвала аніякіх карцінаў Оскараўскаму камітэту.
Кадр зь фільму «Крышталь»
«Крышталь» не трапляе на раздачу «Оскараў»
Оскараўскі камітэт абвясьціў, якія фільмы ўвайшлі ў кароткі сьпіс, каб удзельнічаць у цырымоніі раздачы ўзнагарод. Беларускае стужкі «Крышталь» у сьпісе няма.
Сёлета фільм Дар’і Жук «Крышталь» быў вылучаны ад Беларусі на прэмію «Оскар», як лепшы фільм на замежнай мове. У кароткі спіс цырымоніі трапіла 9 фільмаў. Сярод іх «Халодная вайна» Паўла Паўлікоўскага (Польшча), «Айка» Сяргея Дварцавога ад Казахстану, «Рома» Альфонса Куарона (Мэксыка). Беларускай карціны ў сьпісе няма.
Фільм пра дзяўчыну з 90-ых гадоў, якая марыць эміграваць і падрабляе дзеля гэтага дакумэнты, стаў беларускай сэнсацыяй і пасьпяхова прайшоў у пракаце. Стужка выклікала захапленьне ў суседніх краінах, дзе яна таксама дэманстравалася.
На працягу 20 гадоў Беларусь не прапаноўвала аніякіх карцінаў Оскараўскаму камітэту. Карціна рэжысёра Дар’і Жук стала першай такой стужкай пасьля доўгага перапынку.

novychas.by/эж