У Менску паказалі «Пана Тадэвуша» 1928 года
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        17.12.2018 09:13
                    
                                 
                
                
                    Польскі інстытут у Менску арганізаваў паказ фільма паводле паэмы Адама Міцкевіча.
                
                
                    
                         Афіша фільма «Пан Тадэвуш» Фота: pl.instpol.by
Афіша фільма «Пан Тадэвуш» Фота: pl.instpol.by
                     
                
                
                
               
                
                         Больш за пяцьсот чалавек паглядзелі ў Менску польскі нямы фільм «Пан Тадэвуш» 1928 года, зьняты рэжысэрам Рышардам Ардыньскім. Паказ быў арганізаваны Польскім інстытутам у Менску. Дырэктар інстытута Цэзары Карпіньскі  ў інтэрвію нашаму карэспандэнту Ўладзімеру Пацу паведаміў падрабязнасьці: «Нашы беларускія партнэры — кампазытар і музыкі падрыхтавалі гукавую сьцежку да фільма, якая выконвалася ўжывую падчас паказу карціны. Варта дадаць, што дэманстрацыя фільма адбылася ў рамках сьвяткаваньня стагодзьдзя незалежнасьці Польшчы і таксама прымеркавана да 220-годзьдзя Адама Міцкевіча, які карыстаецца вядомасьцю ў Беларусі».
Клясык польскай літаратуры Адам Міцкевіч прыйшоў на сьвет на тэрыторыі цяперашняй Беларусі — у раёне Наваградка.
24 сьнежня, у 220-ю гадавіну з дня нараджэньня Адама Міцкевіча прыхільнікі яго творчасьці зьбяруцца на набажэнства ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены ў Менску, а затым ўскладуць кветкі да помніка пісьменьніку. Аналягічныя ўрачыстасьці пройдуць у іншых гарадах Беларусі, дзе ёсьць манумэнты Міцкевічу, у тым ліку на бацькаўшчыне паэта — у Наваградку, Завосьсі Баранавіцкага раёна.
вк