S&P пацьвердзіла крэдытныя рэйтынгі Беларусбанка
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        15.12.2018 16:03
                    
                                 
                
                
                    Бізнэс-пазыцыя банка ацэнена S&P Global Ratings як моцная.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         
 Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings пацьвердзіла доўгатэрміновы й кароткатэрміновы крэдытныя рэйтынгі ААТ „ААБ Беларусбанк” на ўзроўні В/В, прагноз зьмяненьня рэйтынгаў „стабільны”, паведамілі ў аддзеле камунікацый банка.
Гэта ацэнка адлюстроўвае лідзіруючыя пазыцыі банка на рынку, а таксама прадастаўленьне бягучай падтрымкі з боку ўрада, што абумоўлена як важнай роляй банка пры аказаньні банкаўскіх паслуг насельніцтву, так і яго значэньнем для эканомікі ў цэлым. Бізнэс-пазыцыя банка ацэнена S&P Global Ratings як моцная, структура рэсурснай базы як стабільная й дывэрсыфікаваная. Узровень паказчыкаў фандзіраваньня ААТ „ААБ Беларусбанк” вышэйшы за сярэдні па банкаўскім сэктары Беларусі.
„Пацьвярджэньне крэдытных рэйтынгаў банка сьведчыць аб празрыстасьці й адкрытасьці дзейнасьці Беларусбанка, дэманструе высокі ўзровень плацежаздольнасьці фінансавай установы як надзейнага дзелавога партнэра, садзейнічае прыцягненьню інвэстыцый у эканоміку Беларусі”, - адзначылі ў банку.
belta.by/аз