У Менску кіраўнікоў прадпрыемстваў просяць павысіць заробак
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        13.12.2018 15:11
                    
                    Ліст падпісала першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Тацьцяна Калядка.
                
                         Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
У Менску кіраўнікоў прадпрыемстваў просяць павысіць заробак 
Ліст падпісала першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Тацьцяна Калядка.
У Менску кіраўнікоў прадпрыемстваў просяць у сьнежні 2018 году павысіць заробак. Ліст „Аб росьце заработнай платы” 7 сьнежня падпісала першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Тацьцяна Калядка.
„У мэтах выкананьня мэтавага заданьня па росьце заработнай платы па раёнах і горадзе Менску ў 2018 годзе, зацьверджанага рашэньнем Менскага гарадзкога выканаўчага камітэта ад 22.02.2018 № 577, адміністрацыя Маскоўскага раёна просіць разгледзець магчымасьць павышэньня ўзроўню заработнай платы й зьдзяйсьненьня стымулюючых выплат работнікам Вашай арганізацыі ў сьнежні 2018 году”, — піша Калядка.
Рашэньне менскіх уладаў ад 22 лютага адшукаць не ўдалося — на сайце Менгарвыканкама яно не было апублікаванае.
euroradio.fm/аз