Logo Polskiego Radia
Print

За два тыдні з Украіны ў Беларусь вярнулі 380 расейцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.12.2018 10:07
Вяртаньне ўкраінцамі расейцаў зьвязанае з увядзеньнем у асобных рэгіёнах краіны ваеннага становішча.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

З 26 лістапада каля 380 расейцаў няўдала спрабавалі патрапіць ва Ўкраіну праз Беларусь. Іх вярнулі, больш за 260 чалавек — на самалётах, іншых — наземным транспартам.

У Дзяржпамежкамітэце Беларусі распавялі, што апошнім часам сытуацыя стабілізавалася, колькасьць вернутых грамадзян Расеі трымаецца на адным узроўні.

Украінскія зьвесткі адрозьніваюцца ад беларускіх: толькі авіярэйсамі ў Беларусь вернута каля 400 чалавек. Да іх дадаецца каля дзясятка чалавек, якія спрабавалі патрапіць на ўкраінскую тэрыторыю праз аўтадарожныя пункты пропуску.

Вяртаньне ўкраінцамі расейцаў зьвязана з увядзеньнем у асобных рэгіёнах краіны ваеннага становішча (украінскія ўлады ўвялі яго з-за пагрозы наземнай агрэсіі з боку Расеі). Не прапускаюцца мужчыны з расійскімі пашпартамі ва ўзросьце ад 16 да 60 гадоў (калі няма паважных прычын для паездкі).

Агулам праз розныя межы не было прапушчана ва Ўкраіну больш за тысячу грамадзян Расеі. Што да выпадкаў зь беларусамі, дык іх вяртаньне з мяжы з ваенным становішчам не зьвязанае.

tut.by/euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт