Logo Polskiego Radia
Print

Паседжаньне Саўміна Саюзнай дзяржавы пройдзе 13 сьнежня ў Берасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.12.2018 08:12
Удзел у паседжаньні прымуць прэм'еры Беларусі й Расеі Сяргей Румас і Дзьмітрый Мядзьведзеў.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Паседжаньне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы пройдзе 13 сьнежня ў Берасьці з удзелам прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса й старшыні ўрада Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

На парадку дня паседжаньня 25 пытаньняў. Сярод тэм - гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі й Расеі, праект саюзнай Ваеннай дактрыны, прагнозныя балянсы попыту й прапанаваньня аграхарчовай прадукцыі й індыкатыўныя балянсы паліўна-энэргетычных рэсурсаў на 2019 год.

Па выніках паседжаньня прадугледжваецца падпісаньне шэрага дакумэнтаў, у тым ліку міжурадавага пагадненьня Беларусі й Расеі аб узаемным прызнаньні віз.

Тавараабарот Беларусі й Расеі за студзень-кастрычнік склаў $29,6 млрд, павялічыўшыся ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году на 12,7%.

Расея прадаўжае заставацца асноўным гандлёвым партнэрам Беларусі: на яе долю ў студзені-кастрычніку прыпала 49,6% вартаснага аб'ёму зьнешняга гандлю таварамі, 38,3% экспарту, 59,5% імпарту (у студзені-кастрычніку 2017 году доля Расеі ў зьнешнім гандлі Беларусі з усімі краінамі сьвету складала 51,4%, у экспарце - 45,1%, імпарце - 56,9 %).

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт