Мініфарм закавалі ў ланцугі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
10.12.2018 15:43
Верагодна, акцыя прымеркаваная да 10 сьнежня — Міжнароднага дня правоў чалавека.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Photo: analogicus/pixabay.com/CC0 Public Domain
Мініфарм закавалі ў ланцугі
Верагодна, акцыя прымеркаваная да 10 сьнежня — Міжнароднага дня правоў чалавека.
Прыкладна а палове на адзінаццатую 10 сьнежня маладзёны наклеілі на калоны галоўнага ўвахода у Міністэрства інфармацыі вялізныя плякаты з цытатай 33-га артыкула Канстытуцыі й 19-га артыкула Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, а таксама навязалі на дзьвярныя ручкі ланцугі.
Такім чынам уваход у міністэрства быў на некаторы час заблякаваны.
Некаторыя мінакі спыняліся й зацікаўлена назіралі за падзеяй, а таксама чыталі вытрымкі з Канстытуцыі пра тое, што кожнаму гарантуецца свабода меркаваньняў і іх выказваньне, а манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі й цэнзура не дапускаюцца.
Праз хвілін дваццаць да ўвахода падбеглі міліцыянты. Яшчэ праз некаторы час зьявіліся сьлесары й вызвалілі ўваход з дапамогай малатка й кусачак.
Першым сарвалі цытату з Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Вытрымка з Канстытуцыі правісела на 5 хвілін болей.
Верагодна, акцыя прымеркаваная да 10 сьнежня — Міжнароднага дня правоў чалавека.
novychas.by/аз
Прыкладна а палове на адзінаццатую 10 сьнежня маладзёны наклеілі на калоны галоўнага ўвахода у Міністэрства інфармацыі вялізныя плякаты з цытатай 33-га артыкула Канстытуцыі й 19-га артыкула Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, а таксама навязалі на дзьвярныя ручкі ланцугі. Такім чынам уваход у міністэрства быў на некаторы час заблякаваны.
Некаторыя мінакі спыняліся й зацікаўлена назіралі за падзеяй, а таксама чыталі вытрымкі з Канстытуцыі пра тое, што кожнаму гарантуецца свабода меркаваньняў і іх выказваньня, а манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі й цэнзура не дапускаюцца.
Праз хвілін дваццаць да ўвахода падбеглі міліцыянты. Яшчэ праз некаторы час зьявіліся сьлесары й вызвалілі ўваход з дапамогай малатка й кусачак.
Першай сарвалі цытату з Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Вытрымка з Канстытуцыі правісела на 5 хвілін болей.
Верагодна, акцыя прымеркаваная да 10 сьнежня — Міжнароднага дня правоў чалавека.
novychas.by/аз