Нацбанк Беларусі ў 2019 годзе выпусьціць у абарачэньне 14 найменьняў памятных манэт
Пастановай праўленьня Нацыянальнага банка ад 3 сьнежня зацьверджаны пералік памятных манэт, якія зьяўляюцца законным плацёжным сродкам Беларусі, што плянуюцца да выпуску ў абарачэньне ў 2019 годзе.
Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, традыцыйна папулярныя ў Беларусі і за мяжой манэты спартыўнай тэматыкі. Спэцыяльна да II Эўрапейскіх гульняў Нацбанк выпусьціць памятныя манэты «II Эўрапейскія гульні 2019 года. Мінск». Улічваючы дасягненьні беларускіх майстроў вялікага тэніса, таксама будуць выпушчаныя ў абарачэньне памятныя манэты «Летнія віды спорту. Тэніс».
Стала ўжо традыцыяй выпускаць памятныя манэты, прысьвечаныя птушцы года, якую вызначае грамадзкае аб'яднаньне «Ахова птушак Бацькаўшчыны». У 2019 годзе такой птушкай абраны вялікі арлец. Манэта «Вялікі арлец» стане 13-тай у рамках сэрыі памятных манэт «Птушка года». Выпуск памятных манэт прыродаахоўнай тэматыкі будзе таксама прадоўжаны выхадам у сьвет памятных манэт «Заказьнік» Званец« у рамках сэрыі »Заказьнікі Беларусі«.
Да юбілейных дат будзе прымеркаваны выпуск памятных манэт, прысьвечаных 75-й гадавіне вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 100-годзьдзю органаў юстыцыі Беларусі, 200-годзьдзю зь дня нараджэньня кампазытара Станіслава Манюшкі і 1.000-годдзю заснаваньня Берасьця. Да 5-годзьдзя Эўразійскага эканамічнага саюза Нацыянальны банк Беларусі выпусьціць у абарачэньне памятныя манэты »Эўразійскі эканамічны Саюз. 5 год«.
Тэматыка гісторыка-культурных каштоўнасьцяў будзе прадоўжана памятнымі манэтамі »Разьба па дрэве« сэрыі »Народныя промыслы І рамёствы беларусаў«, а таксама чарговымі памятнымі манэтамі сэрыі »Архітэктурная спадчына Беларусі«.
Паводле кітайскага календара, 2020 год – год Пацука. У працяг сэрыі »Кітайскі каляндар« у 2019 годзе будзе выпушчана памятная манэта »Год Пацука«.
Сегмэнт памятных манэт, якія ўяўляюць цікавасьць не толькі для калекцыянэраў, але і зьяўляюцца добрым падарункам, плянуецца дапоўніць памятнай манэтай »Дзень анёла«, прысьвечанай імянінам.У 2019 годзе завершыцца выпуск памятных манэт»Сьвет вачыма дзяцей«.
Пастановай праўленьня Нацыянальнага банка ад 3 сьнежня зацьверджаны пералік памятных манэт, якія зьяўляюцца законным плацёжным сродкам Беларусі, што плянуюцца да выпуску ў абарачэньне ў 2019 годзе.
Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, традыцыйна папулярныя ў Беларусі і за мяжой манэты спартыўнай тэматыкі. Спэцыяльна да II Эўрапейскіх гульняў Нацбанк выпусьціць памятныя манэты «II Эўрапейскія гульні 2019 года. Мінск».
Улічваючы дасягненьні беларускіх майстроў вялікага тэніса, таксама будуць выпушчаныя ў абарачэньне памятныя манэты «Летнія віды спорту. Тэніс».
Стала ўжо традыцыяй выпускаць памятныя манэты, прысьвечаныя птушцы года, якую вызначае грамадзкае аб'яднаньне «Ахова птушак Бацькаўшчыны». У 2019 годзе такой птушкай абраны вялікі арлец. Манэта «Вялікі арлец» стане 13-тай у рамках сэрыі памятных манэт «Птушка года». Выпуск памятных манэт прыродаахоўнай тэматыкі будзе таксама прадоўжаны выхадам у сьвет памятных манэт «Заказьнік» Званец« у рамках сэрыі »Заказьнікі Беларусі«.
Да юбілейных дат будзе прымеркаваны выпуск памятных манэт, прысьвечаных 75-й гадавіне вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 100-годзьдзю органаў юстыцыі Беларусі, 200-годзьдзю зь дня нараджэньня кампазытара Станіслава Манюшкі і 1.000-годдзю заснаваньня Берасьця. Да 5-годзьдзя Эўразійскага эканамічнага саюза Нацыянальны банк Беларусі выпусьціць у абарачэньне памятныя манэты «Эўразійскі эканамічны Саюз. 5 год».
Тэматыка гісторыка-культурных каштоўнасьцяў будзе прадоўжана памятнымі манэтамі »Разьба па дрэве« сэрыі »Народныя промыслы І рамёствы беларусаў«, а таксама чарговымі памятнымі манэтамі сэрыі «Архітэктурная спадчына Беларусі».
Паводле кітайскага календара, 2020 год – год Пацука. У працяг сэрыі »Кітайскі каляндар« у 2019 годзе будзе выпушчана памятная манэта «Год Пацука».
Сегмэнт памятных манэт, якія ўяўляюць цікавасьць не толькі для калекцыянэраў, але і зьяўляюцца добрым падарункам, плянуецца дапоўніць памятнай манэтай »Дзень анёла«, прысьвечанай імянінам.
У 2019 годзе завершыцца выпуск памятных манэт «Сьвет вачыма дзяцей».
belapan.by/эж