За два дні больш за 1,1 тыс. чалавек атрымалі траўмы з-за галалёду
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
06.12.2018 15:41
Спэцыялісты раяць асьцярожна сябе паводзіць на вуліцы, не сьпяшацца, выбіраць зручныя абутак і адзеньне.
Ілюстрацыйны здымакphoto: www.pixabay.com/CC0 Creative Commons
4 і 5 сьнежня ў выніку галалёду траўмы атрымала больш за 1100 чалавек. Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі намесьнік дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру траўматалёгіі і артапэдыі Леанід Ломаць. Больш за адну трэцюю траўмаў атрыманыя ў Берасьці.
Пацыенты паступаюць у шпіталі пераважна з траўмамі канечнасьцяў, пераломамі ног, рук. Звыш паловы ўсіх пацыентаў з траўмамі знаходзіліся ў стане алькагольнага ап’яненьня. Спэцыялісты раяць асьцярожна сябе паводзіць на вуліцы, не сьпяшацца, выбіраць зручныя абутак і адзеньне.
telegraf.by/нг