У Менску стварылі антыпрэмію для чыноўнікаў
Міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно Watch Docs Belarus і тэлеканал «Горад для гараджан» ствараюць антыпрэмію для чыноўнікаў. Яна будзе называцца «WATCH DOCS пазначыў».
«Мы хочам абараняць правы чалавека ня толькі з дапамогай паказу фільмаў і абмеркаваньняў, але і дзеяньнем, адзначаючы (пазначаючы) мэдалём »за выдатныя заслугі ў галіне правоў чалавека« асобныя органы, структуры, ініцыятывы або іх прадстаўнікоў», – кажуць арганізатары.
Грамадзянам прапануецца падаць заяўку, у якой будуць пазначаны наступныя пазыцыі:
1. дзяржаўны орган, ведамства або прадпрыемства; 2. канкрэтны факт парушэньня правоў; 3. апісаньне «заслугі» намінанты і спасылка на публікацыю ў СМІ аб дзеяньні / бязьдзейнасьці, каб можна было праверыць гэты факт.
Арганізатары плянуюць ня зганьбіць чыноўнікаў, а тонка высьмеяць іх. Прадстаўнікоў ведамстваў, адзначаных антыпрэмій, запросяць на ўручэньне мэдаля падчас закрыцьця фэстывалю (16 сьнежня ў 15.00, кінатэатр «Мір»).
Міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно Watch Docs Belarus і тэлеканал «Горад для гараджан» ствараюць антыпрэмію для чыноўнікаў. Яна будзе называцца «WATCH DOCS пазначыў».
«Мы хочам абараняць правы чалавека ня толькі з дапамогай паказу фільмаў і абмеркаваньняў, але і дзеяньнем, адзначаючы (пазначаючы) мэдалём »за выдатныя заслугі ў галіне правоў чалавека« асобныя органы, структуры, ініцыятывы або іх прадстаўнікоў», – кажуць арганізатары.
Грамадзянам прапануецца падаць заяўку, у якой будуць пазначаны наступныя пазыцыі: 1. дзяржаўны орган, ведамства або прадпрыемства; 2. канкрэтны факт парушэньня правоў; 3. апісаньне «заслугі» намінанты і спасылка на публікацыю ў СМІ аб дзеяньні / бязьдзейнасьці, каб можна было праверыць гэты факт.
Арганізатары плянуюць ня зганьбіць чыноўнікаў, а тонка высьмеяць іх. Прадстаўнікоў ведамстваў, адзначаных антыпрэміяй, запросяць на ўручэньне мэдаля падчас закрыцьця фэстывалю (16 сьнежня ў 15.00, кінатэатр «Мір»).
euroradio.fm/ав