Logo Polskiego Radia
Print

На газэту «Новы час» зноў падалі ў суд

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.12.2018 13:00
Газэту выклікаюць у суд «у якасьці адказчыка па іску Зайдэса Л.Л. аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі».
pixabay.com/Public Domain CC0

Як паведамляе выданьне, раніцай 5 сьнежня галоўны рэдактар ​​газэты Аксана Колб атрымала СМС з суда Савецкага раёна Менска. У ім гаворыцца, што газэту 17 сьнежня выклікаюць у суд «у якасьці адказчыка па іску Зайдэса Л.Л. аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі, спагнаньні кампэнсацыі маральнай шкоды».

Сам пазоў накіраваны па пошце, яго рэдакцыя павінна атрымаць цягам пяці дзён.

Леанід Зайдэс зьяўляецца ўладальнікам рэстарана «Паедзем паядзім», які пабудаваны побач з месцам масавых пахаваньняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам. З 31 траўня каля рэстарана праходзяць пратэсты супраць яго працы, піша БелаПАН.

Раней на «Новы час» у суд падаваў вядомы бізнэсмэн Аркадзь Ізраілевіч у сувязі з публікацыямі артыкулаў пра будаўніцтва рэстарана «Паедзем паядзім». Ён патрабаваў у якасьці кампэнсацыі ад газэты 40 тысяч рублёў і яшчэ тысячу - ад аўтара матэрыялаў Дзяніса Івашына.

Як палічыў Ізраілевіч, з апублікаваных артыкулаў вынікае, што менавіта ён і яго кампанія - ТАА «ІВ» - зьяўляюцца канчатковым бэнэфіцыярам будаўніцтва ў Курапатах рэстарана «Паедзем паядзім», які выклікаў супярэчлівыя водгукі ў грамадзтве. Пры гэтым бізнэсмэн адмаўляў усякую сувязь з забудоўшчыкам рэстарана ў Курапатаў ТАА «Белрэстінвэст».

10 верасьня суд Савецкага раёну Менску адмовіўся задаволіць пазоў Ізраілевіча да газэты «Новы час».

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт