У Менску прайшоў бізнэс-форум "Рынак упакоўкі ў Польшчы й Беларусі"
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.12.2018 14:47
-
Рынак упакоўкі ў Польшчы й Беларусі.mp3
Пры вельмі жорсткай канкурэнцыі на сусьветных рынках, вельмі актуальна, якой будзе ўпакоўка.
https://www.pakmar.com.pl/pl/oferta/torebki-z-folii.html
У Менску прайшоў сёньня Польска-беларускі бізнэс-форум «Рынак упакоўкі ў Польшчы, Беларусі, у ЭЗ і ЭўрАзЭз – магчымасьці супрацоўніцтва». Суарганізатарам мерапрыемства выступіла пасольства Польшчы ў Менску.
Заснавальнік і дырэктар буйной польскай кампаніі па вытворчасьці ўпакоўкі PAKMAR Марэк Рустан (Marek Ruston) ужо 15 гадоў супрацоўнічае з беларускімі партнэрамі.
М.Рустан: Я лічу, што беларускі рынак, нягледзячы на некаторыя абмежаваньні, зьяўляецца для Польшчы натуральным экспартным рынкам для рознага віду ўпакоўкі. Мы супрацоўнічаем з беларускім рынкам ужо 15 гадоў. Гэта сучасныя перапрацоўчыя заводы. Нашым партнэрам зьяўляецца адзін з буйнейшых у Беларусі малочных камбінатаў - «Савушкін». Гэта прыклад заводу, які адказвае высокім эўрапейскім стандартам.
Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу ў МЗС Беларусі Валеры Соха адзначае, што пытаньне ўпакоўкі тавару адыгрывае вялікае значэньне для посьпеху, які можа атрымаць тавар і заадно кампанія.
В.Соха: Пры вельмі жорсткай канкурэнцыі на сусьветных рынках, вельмі актуальна, якой будзе ўпакоўка, якасьць гэтай упакоўкі, яе прывабнасьць. Таму вельмі часта ўпакоўка ў аднолькавай ступені з яе зьмесьцівам паказвае канкурэнтаздольнасьць тавару. Я спадзяюся, што пасьля сёньняшняга сэмінара зьявяцца новыя кантакты і больш шырока будзе выкарыстоўвацца польская ўпакоўка.
Валеры Соха выказаў таксама спадзяваньне, што заводы ўпакоўкі будуць перанесены на тэрыторыю Беларусі. Пры чым, беларускі чыноўнік падкрэсьліў значэньне перавядзеньня плястыкавай упакоўкі на іншыя, больш экалягічныя віды матэрыялаў.
У.Пац/яс