Logo Polskiego Radia
Print

КДБ сабраў у Менску спэцыялістаў па кібэрбясьпецы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.11.2018 12:59
Мэтай мерапрыемства зьяўляецца «вызначэньне спароджаных лічбавай эканомікай пагроз» ды «абмен практычным вопытам у іх нэўтралізацыі».
КДБ БеларусіКДБ БеларусіWikipedia.org/Heureux_qui_comme_ulysse

КДБ сабраў у Менску спэцыялістаў па кібэрбясьпецы
29 лістапада ў Мінску ў «Прэыдэнт-Гатэлі» пачалася двухдзённая міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «Інфармацыйная рэвалюцыя і выклікі новай эпохі – стымулы фарміраваньня сучасных падыходаў да інфармацыйнай бясьпекі». Яе арганізатары, гэта Інстытут нацыянальнай бясьпекі ды Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі.
Мэтай мерапрыемства зьяўляецца «вызначэньне спароджаных лічбавай эканомікай пагроз» ды «абмен практычным вопытам у іх нэўтралізацыі».
Акрамя супрацоўнікаў беларускіх спэцслужбаў, экспэртаў іншых дзяржорганаў, прадстаўнікоў навуковых ды навучальных устаноў, IT-кампаній і крэдытна-фінансавай сфэры, у працы канфэрэнцыі бяруць удзел і спэцыялісты з КНР, Саудаўскай Арабіі ды Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.
паводле https://belaruspartisan.by/politic/446634/

паводле belaruspartisan.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт