Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь заняла трэцяе месца сярод гандлёвых партнэраў Украіны

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.11.2018 11:47
Як паведамляе Міністэрства эканомікі і гандлю Ўкраіны, сёлета беларуска-ўкраінскі таваразварот можа дасягнуць 6 мільярдаў даляраў.
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі й Пятра Парашэнкі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Лістапад 2017 г. Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі й Пятра Парашэнкі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Лістапад 2017 г. president.gov.by

Беларусь заняла трэцяе месца сярод гандлёвых партнэраў Украіны — пасьля Эўразьвязу і ЗША
29 лістапад 2018, 12:41
Ігар Карней
Прэзыдэнты Беларусі і Ўкраіны Аляксандар Лукашэнка і Пятро Парашэнка, архіўнае фота

Падзяліцца
Глядзець камэнтары
Друкаваць
Пры гэтым Расея, якая вядзе з Украінай «гібрыдную вайну», узначаліла ТОП-15 краін, зь якімі таваразварот найбольш скараціўся.
Беларусь выйшла на трэцяе месца ў аб’ёме гандлю з Украінай. Пра гэта паведаміла ўкраінскае Міністэрства эканомікі і гандлю па выніках 8 месяцаў 2018 году. Наперадзе Беларусі толькі Эўразьвяз і ЗША.
Сальда на карысьць Беларусі
Як паведамляе Міністэрства эканомікі і гандлю Ўкраіны, сёлета беларуска-ўкраінскі таваразварот можа дасягнуць 6 мільярдаў даляраў. За студзень—жнівень ён перавысіў 3,5 мільярда, павялічыўшыся ў параўнаньні з такім пэрыядам 2017 году на 23%. У 2019 годзе Кіеў і Менск плянуюць давесьці аб’ём гандлю да 7-8 мільярдаў даляраў, а к 2020-му — да 10 мільярдаў за год.
Экспарт тавараў Украіны за 8 месяцаў 2018 году

Экспарт зь Беларусі за 8 месяцаў 2018 году склаў 2,7 мільярда даляраў, станоўчае сальда складае 1,8 мільярда на карысьць Беларусі. Пры гэтым большая частка беларускага экспарту прыпадае на нафтапрадукты: за студзень—верасень канцэрн «Белнафтахім» паставіў на ўкраінскі рынак сваёй прадукцыі на 1,8 мільярда даляраў, а па выніках году разьлічвае выйсьці на 2,2 мільярда.
Што Беларусь прадае ва Ўкраіну
Істотна павялічыўся продаж ва Ўкраіну беларускіх азотных угнаеньняў — тут за 8 месяцаў зафіксаваны трохразовы рост. Гэтаму паспрыяла ўвядзеньне мытаў украінскім урадам на расейскую прадукцыю. Канцэрн МАЗ увайшоў у топ-5 найбуйнейшых пастаўшчыкоў ва Ўкраіну камэрцыйных аўтамабіляў, адзначыўшыся 60-адсоткавым ростам у параўнаньні зь першым паўгодзьдзем 2017-га.
Ілюстрацыйнае фота. Made in Belarus: выстава беларускіх вытворцаў у Кіеве. Кіеў, 10 красавіка 2018 году

Што Ўкраіна прадае Беларусі
Імпарт з Украіны — найперш харчовая сыравіна і кансэрваваныя прадукты. На першае месца ў пераліку выйшлі соевыя бабы, якія перапрацоўваюцца і ў выглядзе алею прадаюцца ў Расею, а таксама маргарын. Таксама Беларусь набывае ўкраінскую электраэнэргію, мэталы і мэталапрадукцыю, вугляроды, лекі, кандытарскія вырабы, піва ды інш.
На тэрыторыі Ўкраіны працуе больш за 100 арганізацый тавараправоднай сеткі беларускай прадукцыі і дзясятак зборачных вытворчасьцяў беларускай тэхнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пакуль Расея ваюе — Беларусь гандлюе. У Кіеве буйная выстава беларускіх вытворцаў
У сваю чаргу ў Беларусі дзейнічаюць амаль тры сотні прадпрыемстваў з украінскім капіталам, траціна зь іх сумесныя.
Пры гэтым галоўным партнэрам Беларусі застаецца Расея (на яе прыпадае палова ўсяго таваразвароту), сьледам ідзе Эўразьвяз, а Ўкраіна — трэцяя.
Сама Расея, якая гістарычна мела вялікія гандлёвыя сувязі з Украінай, а цяпер вядзе супраць яе «гібрыдную вайну», анэксавала Крым і падтрымлівае сэпаратыстаў на Данбасе, ня трапіла ў ТОП-15 гандлёвых партнэраў Украіны.

Пры гэтым Расея, якая вядзе з Украінай «гібрыдную вайну», узначаліла ТОП-15 краін, зь якімі таваразварот найбольш скараціўся.

Беларусь выйшла на трэцяе месца ў аб’ёме гандлю з Украінай. Пра гэта паведаміла ўкраінскае Міністэрства эканомікі і гандлю па выніках 8 месяцаў 2018 году. Наперадзе Беларусі толькі Эўразьвяз і ЗША.

Як паведамляе Міністэрства эканомікі і гандлю Ўкраіны, сёлета беларуска-ўкраінскі таваразварот можа дасягнуць 6 мільярдаў даляраў. За студзень—жнівень ён перавысіў 3,5 мільярда, павялічыўшыся ў параўнаньні з такім пэрыядам 2017 году на 23%. У 2019 годзе Кіеў і Менск плянуюць давесьці аб’ём гандлю да 7-8 мільярдаў даляраў, а к 2020-му — да 10 мільярдаў за год.

Экспарт тавараў Украіны за 8 месяцаў 2018 годуЭкспарт тавараў Украіны за 8 месяцаў 2018 годуЭкспарт зь Беларусі за 8 месяцаў 2018 году склаў 2,7 мільярда даляраў, станоўчае сальда складае 1,8 мільярда на карысьць Беларусі. Пры гэтым большая частка беларускага экспарту прыпадае на нафтапрадукты: за студзень—верасень канцэрн «Белнафтахім» паставіў на ўкраінскі рынак сваёй прадукцыі на 1,8 мільярда даляраў, а па выніках году разьлічвае выйсьці на 2,2 мільярда.

Істотна павялічыўся продаж ва Ўкраіну беларускіх азотных угнаеньняў — тут за 8 месяцаў зафіксаваны трохразовы рост. Гэтаму паспрыяла ўвядзеньне мытаў украінскім урадам на расейскую прадукцыю. Канцэрн МАЗ увайшоў у топ-5 найбуйнейшых пастаўшчыкоў ва Ўкраіну камэрцыйных аўтамабіляў, адзначыўшыся 60-адсоткавым ростам у параўнаньні зь першым паўгодзьдзем 2017-га.

Імпарт з Украіны — найперш харчовая сыравіна і кансэрваваныя прадукты. На першае месца ў пераліку выйшлі соевыя бабы, якія перапрацоўваюцца і ў выглядзе алею прадаюцца ў Расею, а таксама маргарын. Таксама Беларусь набывае ўкраінскую электраэнэргію, мэталы і мэталапрадукцыю, вугляроды, лекі, кандытарскія вырабы, піва ды інш.

На тэрыторыі Ўкраіны працуе больш за 100 арганізацый тавараправоднай сеткі беларускай прадукцыі і дзясятак зборачных вытворчасьцяў беларускай тэхнікі.

Пры гэтым галоўным партнэрам Беларусі застаецца Расея (на яе прыпадае палова ўсяго таваразвароту), сьледам ідзе Эўразьвяз, а Ўкраіна — трэцяя.
Сама Расея, якая гістарычна мела вялікія гандлёвыя сувязі з Украінай, а цяпер вядзе супраць яе «гібрыдную вайну», анэксавала Крым і падтрымлівае сэпаратыстаў на Данбасе, ня трапіла ў ТОП-15 гандлёвых партнэраў Украіны.

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт