Logo Polskiego Radia
Print

«Бусьлiк» прадае 90% акцый польскаму рытэйлеру дзіцячага адзеньня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.11.2018 13:31
Польская кампанія CDRL S.A. зьбіраецца набыць 90% акцый беларускай групы West Ost Union, што валодае ў Беларусі сеткай крам «Бусьлiк».
pixabay.com/Public Domain CC0

«Бусьлiк» прадае 90% акцый польскаму рытэйлеру дзіцячага адзеньня
Польскі рытэйлер дзіцячага адзеньня CDRL S.A. зьбіраецца набыць 90% акцый беларускай гандлёва-прамысловай групы West Ost Union, што валодае ў Беларусі сеткай крам «Бусьлiк». Гэта вынікае з паведамленьня польскага акцыянэрнага таварыства, апублікаванага на сайце Варшаўскай фондавай біржы, піша belretail.by.
У паведамленьні гаворыцца, што CDRL S.A. падчас перамоваў з прадаўцамі – Эўрапейскім банкам рэканструкцыі й разьвіцьця й чатырма фізычнымі асобамі – узгодненыя ўмовы пакупкі 90% акцый West Ost Union. Агульны кошт акцый складае 6,39 млн даляраў ЗША. Сума будзе выплачаная на падставе дагавора куплі-продажу акцый, які будзе заключаны пасьля атрыманьня згоды МАРГ Рэспублікі Беларусі.
Кампанія West Ost Union валодае 46 крамамі ў Беларусі, зь іх 17 – у Менску. У сетцы прадаюцца ўсе групы дзіцячых вырабаў ад нараджэньня да 12 гадоў, уключаючы дзіцячае харчаваньне, падгузьнікі, аксэсуары для нованароджаных, дзіцячую касмэтыку, дзіцячыя калыскі, вопратку, абутак, цацкі, казкі й вучэбную літаратуру.

Польскі рытэйлер дзіцячага адзеньня CDRL S.A. зьбіраецца набыць 90% акцый беларускай гандлёва-прамысловай групы West Ost Union, што валодае ў Беларусі сеткай крам «Бусьлiк». Гэта вынікае з паведамленьня польскага акцыянэрнага таварыства, апублікаванага на сайце Варшаўскай фондавай біржы, піша belretail.by.

У паведамленьні гаворыцца, што CDRL S.A. падчас перамоваў з прадаўцамі – Эўрапейскім банкам рэканструкцыі й разьвіцьця й чатырма фізычнымі асобамі – узгодненыя ўмовы пакупкі 90% акцый West Ost Union. Агульны кошт акцый складае 6,39 млн даляраў ЗША. Сума будзе выплачаная на падставе дагавора куплі-продажу акцый, які будзе заключаны пасьля атрыманьня згоды МАРГ Рэспублікі Беларусь.

Кампанія West Ost Union валодае 46 крамамі ў Беларусі, зь іх 17 – у Менску. У сетцы прадаюцца ўсе групы дзіцячых вырабаў ад нараджэньня да 12 гадоў, уключаючы дзіцячае харчаваньне, падгузьнікі, аксэсуары для нованароджаных, дзіцячую касмэтыку, дзіцячыя калыскі, вопратку, абутак, цацкі, казкі й вучэбную літаратуру.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт