У Менску пабудуюць 20-кілямэтровую веладарожку
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        26.11.2018 15:38
                    
                    Зь цягам часу мяркуецца зрабіць і кальцавую для аматараў веласіпеднага руху.
                
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
У Менску пабудуюць 20-кілямэтровую веладарожку
У Менску пабудуюць 20-кілямэтровую веладарожку – з Чыжоўкі ў Зялёны Луг. У наступным годзе ў стліцы пачнецца будаўніцтва трох участкаў веладарогі.
У парку Цівалі (непадалёк ад станцый мэтро «Спартыўная» й «Кунцаўшчына») працягласьць складзе кілямэтр. Невялікі кавалак дадасца ад аквапарка «Лебядзіны» ў бок МКАД.
Але галоўны ўчастак – дарожка ад вуліцы Ташкенцкай у Чыжоўцы да Цнянскага вадасховішча ў Зялёным Лузе.
Гэта каля 20 кілямэтраў, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Зь цягам часу мяркуецца зрабіць і кальцавую для аматараў веласіпеднага руху. Яна зьвяжа пяць паркаў горада.

наша ніва/вс