Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь ды ЭЗ рыхтуюць пагадненьне аб спрашчэньні візавых фармальнасьцяў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.11.2018 18:11
Такую інфармацыю агучыла беларускае Міністэрства замежных спраў па выніках перамоваў.

Беларусь і Эўразьвяз рэальна наблізіліся да магчымасьці падпісаньня пагадненьняў аб рэадмісіі і спрашчэньні візавых фармальнасьцяў.

Пра гэта заявіў на адкрыцьці XVI Мінскага форуму намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Мы працягваем работу над праектам прыярытэтаў партнэрства, хоць яна ідзе не так проста, як нам усім хацелася б. Мы рэальна наблізіліся да магчымасьці падпісаньня пагадненьняў аб рэадмісіі і спрашчэньні візавых фармальнасьцяў. І я вельмі спадзяюся, што гэты пакет не трапіць у такую ж сытуацыю, якая, на жаль, на гэты момант склалася адносна праекта прыярытэтаў партнэрства», – сказаў намесьнік міністра.

Гаворачы пра будучае супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і ЭЗ, Алег Краўчанка выказаў меркаваньне, што цэнтральным элемэнтам сумесных намаганьняў павінна стаць заключэньне пагадненьня аб партнэрстве і супрацоўніцтве.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт