Журналісты дзяржаўных СМІ атрымаюць танныя кватэры
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        24.11.2018 09:21
                    
                                 
                
                
                    Ня ўсё так проста – работнікі дзяржаўных СМІ мусяць адпрацаваць кватэру мінімум пяць гадоў. 
                
                
                    
                         pixabay.com
pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                          
Журналісты дзяржаўных СМІ атрымаюць танныя кватэры
Адпаведнае распараджэньне падпісаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Мінгарвыканкам на працягу 2019-2025 гадоў будзе штогод складаць сьпісы тых работнікаў СМІ, якія «маюць патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоў». Яны змогуць заключыць дамовы на долевае будаўніцтва ў дамах, якія будуюцца зь абмежаваным прыбыткам забудоўшчыка. Гэта значыць, квадратны мэтар у іх будзе істотна таньнейшы за рынкавыя ўмовы.
Але не ўсё так проста – работнікі дзяржаўных СМІ мусяць адпрацаваць кватэру мінімум пяць гадоў. Калі яны сыдуць з выданьня раней, то давядзецца даплаціць розьніцу паміж таннай цаной і рэальнай.
https://nn.by/?c=ar&i=221152
Адпаведнае распараджэньне падпісаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Мінгарвыканкам на працягу 2019-2025 гадоў будзе штогод складаць сьпісы тых работнікаў СМІ, якія «маюць патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоў». Яны змогуць заключыць дамовы на долевае будаўніцтва ў дамах, якія будуюцца зь абмежаваным прыбыткам забудоўшчыка. Гэта значыць, квадратны мэтар у іх будзе істотна таньнейшы за рынкавыя ўмовы.
Але ня ўсё так проста – работнікі дзяржаўных СМІ мусяць адпрацаваць кватэру мінімум пяць гадоў. Калі яны сыдуць з выданьня раней, то давядзецца даплаціць розьніцу паміж таннай цаной і рэальнай.
nn.by/эж