У Менску згадваюць Адама Міцкевіча
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        22.11.2018 16:12
                    
                    22 лістапада а 17 гадзіне ў Музэі Янкі Купалы пачалася тэатральная вечарына «ДЗЯДЫ. ХВІЛІНА МОЦЫ»
                
                         Помнік Адама Міцкевіча ў Менску.Foto: Zedlik/Wikipedia/CC BY-SA 3.0
Помнік Адама Міцкевіча ў Менску.Foto: Zedlik/Wikipedia/CC BY-SA 3.0
                     
                         Імпрэза ладзіцца  з нагоды 220-годдзя з дня нараджэньня Адама Міцкевіча пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскага Інстытута ў Мінску. Гаворыць дырэктар Інстытута польскага ў Менску Цэзары Карпіньскі.
Цэзары Карпіньскі: Набліжаецца чарговая гадавіна народзін Адама Міцкевіча. Беларусь – гэта важнае месца для яго. Сёлета мы хацелі адзначыць гэтую падзею супольна з акторамі менскіх тэатраў у форме спэктакля, які грунтуецца на трэцяй часцы «Дзядоў». Дадаткова мы супрацоўнічаем з Музэем Янкі Купалы і хацелі згадаць пра перакладніцкую дзейнасьць беларускага паэта, асабліва ягонымі перакладамі паэзіі Адама Міцкевіча.
Падчас імпрэзы прагучаць урыўкі з паэтычнага рамана Адама Міцкевіча «Конрад Валенрод» на мове арыгінала і ў перакладзе. Таксама госьці Купалавага дому ўбачаць фрагмэнты спэктакля «Дзяды» па аднайменным творы Адама Міцкевіча ў выкананьні актораў «Тутэйшага тэатра» і «Тэатра Ч» у перакладзе на беларускую мову Сержа Мінскевіча.
ПР/юл
22 лістапада а 17 гадзіне ў Музэі Янкі Купалы пачалася тэатральная вечарына «ДЗЯДЫ. ХВІЛІНА МОЦЫ» з нагоды 220-годдзя з дня нараджэньня Адама Міцкевіча.
Імпрэза ладзіцца пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскага Інстытута ў Мінску. Гаворыць дырэктар Інстытута польскага ў Менску Цэзары Карпіньскі.