Лявон Вольскі выступіць на канцэрце ў Слуцку
Гэта будзе першы канцэрт, прысьвечаны Дню Герояў, які адбудзецца ў Слуцку.
Лявон Вольскі выступіць на канцэрце, прымеркаваным да 98-х угодкаў Слуцкага паўстаньня. Гэта будзе першы канцэрт, прысьвечаны Дню Герояў, які адбудзецца ў Слуцку. Канцэрт адбудзецца ў слуцкім Доме культуры (вул. В.Горка, 1) у суботу 24 лістапада. Пачатак а 14.00.
Легенда беларускага року зайграе вялікую сольную акустычную праграму. Акрамя Лявона Вольскага, на сцэну падымуцца салігорскі гурт „Харачакра”, паэт Андрэй Хадановіч, а таксама менскі гурт ZANZIBAR.
Каманда ZANZIBAR, сярод іншых, прасьпявае песьню „Вятры”, напісаную паводле паэмы расстралянага ў верасьні 1937 году паэта Сяргея Астрэйкі, які нарадзіўся на Случчыне.
Канцэрт арганізоўваюць прадстаўнікі такіх незалежных ініцыятыў і арганізацый, як „Дзея”, „Часовая Рада Случчыны”, „Будзьма” і „Умовы для мовы”, а галоўны інфармацыйны партнэр – незалежная слуцкая газэта „Інфа-Кур’ер”.
Уваход на канцэрт будзе бясплатным.
„Наша мэта – зрабіць сьвята для жыхароў Слуцка й на высокім узроўні адсьвяткаваць Дзень Герояў. Слуцкае паўстаньне – гэта выбітная старонка гісторыі Слуцка і ўсёй Беларусі. Дзень Герояў, 27 лістапада, штогод сьвяткуецца беларусамі па ўсім сьвеце, у Нямеччыне ёсьць помнік слуцкім паўстанцам, у Канадзе ёсьць дом адпачынку, прысьвечаны слуцкім паўстанцам. У Слуцку, на жаль, гэтым гістарычным падзеям яшчэ не надаецца належная ўвага. Таму асабліва важна, каб случакі мелі магчымасьць ушаноўваць сваіх герояў і памятаць пра сваю гісторыю”, – кажа арганізатарка канцэрта, заснавальніца й сябра Рады грамадзкага руху „Дзея” Аліна Нагорная.
Дадатковая інфармацыя:
+375 44 726 7228
dziejaby@gmail.com
аз

Дадатковая інфармацыя:+375 44 726 7228 dziejaby@gmail.com
аз