Logo Polskiego Radia
Print

Людзі звозяць камяні для рэстаўрацыі Крэўскага замку

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.11.2018 15:21
Адбудова пачалася летась. Аднак хутка закончыліся камяні, неабходныя для рамонту сьцен і вежаў.
Ацалелая сьцяна замку (2007 г.)Ацалелая сьцяна замку (2007 г.)wikipedia.org/Viktar Pałściuk/ CC BY-SA 2.5

Людзі з усяе Беларусі звозяць камяні ў горад Крэва, разьмешчаны недалёка ад летувіскай мяжы. Яны неабходныя для рэканструкцыі мясцовага замку. Адбудова пачалася ў мінулым годзе. Аднак хутка закончыліся камяні, неабходныя для рамонту сьцен і вежаў.

Аматары гісторыі зьвярнуліся да народа, каб прывозіць камяні. Акрамя таго, яны сабралі грошы, каб купіць 200 тон будаўнічага матэрыялу. Гэта, верагодна, будзе дастаткова, каб выканаць сёлетні плян аднаўленьня. У наступным годзе на працу і набыцьцё будматэрыялаў павінны быць вылучаныя сродкі з дзяржаўнага бюджэту.

У Крэўскім замку ў 1385 годзе была падпісаная ўнія паміж Літвой і Польшчай. Будынак, пабудаваны ў асноўным з каменя, асабліва моцна пацярпеў падчас Першай сусьветнай вайны. У міжваенны пэрыяд, калі Крэва знаходзілася ў межах Польшчы, польскія ўлады пачалі там аднаўленчыя работы.

IAR/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт