БХД прапануе канцэпцыю рэформ беларускай мэдыцыны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        15.11.2018 14:55
                    
                                 
                
                
                    Беларускія хрысьціянскія дэмакраты заяўляюць, што падрыхтавалі дакумэнт, які можа стаць падмуркам новага закону.
                
                
                    
                         Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         Прадстаўнікі партыі БХД заявілі, што на сёньняшні дзень беларуская сыстэма аховы здароўя сутыкаецца з сур’ёзнымі праблемамі.
Найбольш вострыя гэта: узрастаньне нагрузкі на мэдыцыну, архаічная структура кіраваньня, недахоп мэдпрацаўнікоў ды ды хранічнае недафінансаваньне мэдыцыны.
У зьвязку з гэтым БХД прапануе рэфармаваць беларускую мэдыцыну як мага хутчэй, каб павялічыць якасьць і эфэктыўнасьць мэдычнай дапамогі.
Дзеля гэтага партыя ў першую чаргу заклікае зьменшыць нагрузкі на дзяржаўную сыстэму аховы здароўя, разьвіваць сэктар прыватных мэдычных паслуг, умацоўваць амбуляторнае зьвяно ды паліклінікі, а таксама зьмяніць фінансаваньне сыстэмы аховы здароўя.
Партыя запрашае экспэртаў да абмеркаваньня прапанаванай канцэпцыі рэформы беларускай мэдыцыны.
Паводле БХД/юл