Вытворчасьць харчоў у Беларусі перавышае ўнутраную патрэбнасьць 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        14.11.2018 16:13
                    
                                 
                
                
                    Па вытворчасьці большасьці відаў сельскагаспадарчай прадукцыі на душу насельніцтва Беларусь перавышае краіны СНД.
                
                
                    
                         Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Пра гэта паведаміў сёньня ў час круглага стала па пытаньнях забесьпячэньня харчовай бясьпекі намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Ігар Брыля, перадае БЕЛТА.
Намесьнік міністра адзначыў, што, згодна з міжнароднымі ацэнкамі, па ўзроўні харчовай бясьпекі Беларусь характарызуецца як краіна, якая забясьпечвае даступнасьць харчаваньня.
«Харчовая бясьпека ў Беларусі забясьпечваецца ў поўнай меры. Больш за тое, па такіх пазыцыях, як яйка, мяса, малако, узровень самазабесьпячэньня краіны ў 1,3-2,3 разы перавышае патрэбнасьць», – сказаў Ігар Брыль.
Па вытворчасьці абсалютнай большасьці відаў сельскагаспадарчай прадукцыі на душу насельніцтва Беларусь значна перавышае аналягічныя паказчыкі іншых краін СНД.
Так, у мінулым годзе на душу насельніцтва было выраблена 675 кг бульбы (для параўнаньня: у Расеі – 201 кг, Казахстане – 197 кг), 127 кг мяса (у Расіі – 71 кг, Казахстане – 56 кг), 771 кг малака (у Казахстане – 303 кг, Расіі – 212 кг).
яс