Logo Polskiego Radia
Print

Прызначаны новы амбасадар Беларусі ў Расеі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.11.2018 16:04
Ім стаў былы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка пасьля ўзгадненьняў з Пуціным.
ByMedia.net
ByMedia.net

Аляксандар Лукашэнка прызначыў новым амбасадарам Беларусі ў Расеі 68-гадовага чыноўніка Ўладзіміра Сямашку. Ён жа будзе паўнамоцным прадстаўніком краіны пры Эканамічным савеце СНД і пры АДКБ, спэцыяльным прадстаўніком Беларусі ў пытаньнях інтэграцыйнай супрацы ў так званай «Саюзнай дзяржаве», ЭАЭС, СНД і АДКБ.

Пра новае прызначэньне стала вядома пасьля сустрэчы прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса з амбасадарам Расеі ў Беларусі Міхаілам Бабічам.

Цікава, што абвяшчаючы прызначэньне Сямашкі, Лукашэнка адзначыў, што абмяркоўваў яго з прэзыдэнтам Расеі. «Я Пуціна папярэдзіў. Мы зь ім абмяркоўвалі, прытым прадметна, кандыдатуру Сямашкі. Расейскі прэзыдэнт заявіў, што чакаю Ўладзімера Ільліча ў Маскве, хай прыяжджае, мы ведаем яго добра, – працытавала словы беларускага кіраўніка БелТА.

Паводле Белта/Радыё Свабода/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт