Палякі Беларусі адзначаюць 100-ю гадавіну незалежнасьці Польшчы
У Горадні, Менску і Берасьце, а таксама ў невялікіх гарадах, у якіх пражываюць прадстаўнікі польскай меншасьці, адбываюцца ўрачыстыя цырымоніі прысьвечаныя 100-годзьдзю аднаўленьня польскай дзяржаўнасьці.
«Стагодзьдзя аднаўленьня польскай дзяржавы мы сьвяткуем на працягу ўсяго года. Усё, што мы арганізоўваем сёлета зьвязанае з гэтай важнай дадай «», – паведаміла старшыня Саюзу Палякаў Беларусі Анжэліка Борыс.
У інтэрвію незалежнай газэце Народнай Воля Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі ў прыватнасьці заявіў: «Як палякі мы выстаялі і зноў сталі свабоднымі, таму што ніколі не пагадзіліся з тым, што нехта іншы будзе вырашаць наш лёс. Нас выратавала мова, культура, вера, моцнае пачуцьцё супольнасьці, усьведамленьне багатай гісторыі».
У панядзелак 12 лістапада ў Вялікім тэатры ў Менску з нагоды Дня незалежнасьці Польшчы Амбасадарам Польшчы ў Беларусі будзе арганізаваны арганізаваны ўрачысты прыём пад назвай «Szopeniana». Таксама ўрачыстыя прыёмы з нагоды 100-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Польшчы, дыпляматычныя пляцоўкі ў Горадні ды Берасьце.
паводле http://znadniemna.pl/34514/polacy-bialorusi-swietuja-100-rocznice-odzyskania-polske-niepodleglosci/
У Горадні, Менску і Берасьце, а таксама ў невялікіх гарадах, у якіх пражываюць прадстаўнікі польскай меншасьці, адбываюцца ўрачыстыя цырымоніі прысьвечаныя 100-годзьдзю аднаўленьня польскай дзяржаўнасьці.
«Стагодзьдзя аднаўленьня польскай дзяржавы мы сьвяткуем на працягу ўсяго года. Усё, што мы арганізоўваем сёлета зьвязанае з гэтай важнай дадай», – паведаміла старшыня Саюзу Палякаў Беларусі Анжэліка Борыс.
У Смаргоні пасьля рэканструкцыі былі адкрытыя й паўторна асьвечаныя могілкі польскіх жаўнераў з часоў польска-бальшавіцкай вайны 1920 году. У цырымоніі прынялі ўдзел польскія дыпляматы зь Генэральнага консульства ў Горадні.
У інтэрвію незалежнай газэце «Народнай Воля» амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі ў прыватнасьці заявіў: «Як палякі мы выстаялі і зноў сталі свабоднымі, таму што ніколі не пагадзіліся з тым, што нехта іншы будзе вырашаць наш лёс. Нас выратавала мова, культура, вера, моцнае пачуцьцё супольнасьці, усьведамленьне багатай гісторыі».
У панядзелак 12 лістапада ў Вялікім тэатры ў Менску з нагоды Дня незалежнасьці Польшчы Амбасадай Польшчы ў Беларусі будзе арганізаваны ўрачысты прыём пад назвай «Szopeniana». Таксама ўрачыстыя прыёмы з нагоды 100-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Польшчы, дыпляматычныя пляцоўкі ў Горадні ды Берасьце.
паводле znadniemna.pl/эж