Віцебску пагражае транспартны каляпс
Цягам апошняга тыдню жыхары Віцебску актыўна абмяркоўваюць закрыцьцё Полацкага пуцеправода на рэканструкцыю. Папярэдне згадваюцца дзьве магчымыя даты пачатку будаўнічых працаў – гэта 13 або 15 лістапада.
У панядзелак, 5 лістапада, у Віцебскім гарвыканкаме адбудзецца адмысловая прэс-канфэрэнцыя на тэму «Рэканструкцыя Полацкага пуцеправода», у якой прымуць удзел намесьнік старшыні Віцебскага гарвыканкама Сяргей Саглаеў, прадстаўнікі праектных, будаўнічых і транспартных арганізацый, супрацоўнікі дзяржаўтаінспэкцыі.
Адначасова зьявілася афіцыйная інфармацыя, што з 5 па 9 лістапада закрыюць на рамонт суседні пуцеправод Мэталістаў. На гэтыя дні рух па ім спыніцца як для транспарту, так і для пешаходаў. Чакаецца, што на пэрыяд рэканструкцыі Полацкага пуцеправода менавіта гэтая разьвязка возьме на сябе асноўную транспартную плынь заходняй часткі гораду. Як гэта будзе выглядаць на справе, пакуль невядома, бо ўжо цяпер на гэтым мосьце часам утвараюцца заторы. Неўзабаве па ім пойдзе транспарт і з двух іншых напрамкаў.
Цяпер Полацкі пуцеправод знаходзіцца ў аварыйным стане і даўно патрабуе працягу рэканструкцыі, якая распачалася яшчэ ў 2012 годзе.
Аднак віцебляне заклапочаныя тым, што аднаўленьне прац на мосьце можа прывесьці да спыненьня трамвайнага руху ў бок абодвух гарадзкіх вакзалаў і вуліцы Цітова – гэта чатыры трамвайныя маршруты.
Нагадаем, яшчэ ў 2010 годзе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў архітэктурны праект «Рэканструкцыя пуцеправода «Полацкі» у г. Віцебску». Плянавалася, што новая магістраль зьвяжа наўпрост паміж сабой заходнюю ды ўсходнюю часткі гораду. Праект прадугледжваў будаўніцтва «Паўночнага» моста праз Заходнюю Дзьвіну з арганізацыяй па ім трамвайнага руху. Завершыць працы плянавалі ў 2015 годзе. Але рэканструкцыя пуцеправода распачалася ў 2012 годзе, а неўзабаве прыпыніліся па прычыне адсутнасьці сродкаў у гарадзкім бюджэце. Цяпер невядома, ці ўнясуць зьмены ў ранейшы праект, і ці будзе прадугледжаны па ім трамвайны рух.
паводле https://belsat.eu/news/vitsebsk-u-chakanni-transpartnaga-kalapsu-polatski-putsepravod-zakryyuts-na-rekanstruktsyyu/
Цягам апошняга тыдню жыхары Віцебску актыўна абмяркоўваюць закрыцьцё Полацкага пуцеправода на рэканструкцыю. Папярэдне згадваюцца дзьве магчымыя даты пачатку будаўнічых працаў – гэта 13 або 15 лістапада.
У панядзелак, 5 лістапада, у Віцебскім гарвыканкаме адбудзецца адмысловая прэс-канфэрэнцыя на тэму «Рэканструкцыя Полацкага пуцеправода», у якой прымуць удзел намесьнік старшыні Віцебскага гарвыканкама Сяргей Саглаеў, прадстаўнікі праектных, будаўнічых і транспартных арганізацый, супрацоўнікі дзяржаўтаінспэкцыі.
Адначасова зьявілася афіцыйная інфармацыя, што з 5 па 9 лістапада закрыюць на рамонт суседні пуцеправод Мэталістаў. На гэтыя дні рух па ім спыніцца як для транспарту, так і для пешаходаў.
Чакаецца, што на пэрыяд рэканструкцыі Полацкага пуцеправода менавіта гэтая разьвязка возьме на сябе асноўную транспартную плынь заходняй часткі гораду. Як гэта будзе выглядаць на справе, пакуль невядома, бо ўжо цяпер на гэтым мосьце часам утвараюцца заторы. Неўзабаве па ім пойдзе транспарт і з двух іншых напрамкаў.

belsat.eu/эж