Logo Polskiego Radia
Print

Сьледчы камітэт адказаў наконт Ізраілевіча

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.11.2018 15:04
Затрыманьне Ізраілевіча пакуль афіцыйна не пацьвердзілі.
Photo: jhusemannde/pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Сьледчы камітэт адказаў наконт Ізраілевіча
Затрыманьне Ізраілевіча пакуль афіцыйна не пацьвердзілі.
Афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова апублікавала на Facebook вершаваны пост, зь якога можна зрабіць выснову аб тым, што Сьледчы камітэт не праводзіць разьбіральніцтваў па справах, у якіх фігуруе чалавек з прозьвішчам Ізраілевіч.
Зьвесткі аб затрыманьні, бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча, які стаў вядомы шырокай публіцы ў сувязі са скандалам вакол рэстараннага комплексу „Поедем поедим”, пабудаванага каля ўрочышча Курапаты, зьявіліся ў розных крыніцах 30 кастрычніка. СМІ сьцьвярджалі, што бізнэсоўца затрымалі пры спробе даць хабар.
Раней іншы прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч адказаў на пытаньне пра Ізраілевіча, што „не валодае інфармацыяй”. Прадстаўнік Камітэту дзяржаўнай бясьпекі заявіў, што ягонае ведамства не затрымлівала Ізраілевіча.
Такім чынам, затрыманьне Ізраілевіча пакуль афіцыйна не пацьвердзілі.
У верасьні Ізраілевіч прайграў суд газэце „Новы час”, якая апублікавала журналісцкае расьсьледаваньне на тэму будаўніцтва комплексу. У расьследаваньні гаварылася пра верагодную датычнасьць Ізраілевіча да пабудовы й дзейнасьці „Поедем поедим”. З 31 траўня апазыцыя праводзіць ля ўваходу ў рэстарацыю акцыі пратэсту.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт