Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка прыме ўдзел у асноўнай дыскусіі на Мюнхэнскай канфэрэнцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.10.2018 13:21
Удзел у сустрэчы Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў Менску прымуць больш за 100 чалавек.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лукашэнка прыме ўдзел у асноўнай дыскусіі на Мюнхэнскай канфэрэнцыі
Удзел у сустрэчы Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў Менску прымуць больш за 100 чалавек.
Сустрэча Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы стартуе сёньня ў Менску. У адкрыцьці форуму й дыскусійнай сэсіі „Адносіны Ўсход-Захад” прыме ўдзел кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Гэту інфармацыю пацьвердзілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
На працягу двух дзён кіраўнікі дзяржаў, значныя палітычныя дзеячы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый і акадэмічнай супольнасьці, кіраўнікі спэцслужбаў і экспэрты па пытаньнях бясьпекі будуць абмяркоўваць разьвіцьцё ўзаемаадносін па лініі Ўсход-Захад, магчымыя шляхі вырашэньня рэгіянальных канфліктаў, эканамічную сытуацыю ва Ўсходняй Эўропе, пытаньні энэргетычнай і транснацыянальнай бясьпекі.
Усяго ўдзел у сустрэчы Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы прымуць больш за 100 чалавек.
Як раней паведамлялі ў МЗС Беларусі, сваю прысутнасьць, у прыватнасьці, пацьвердзілі прэзыдэнт Армэніі, прэм'ер Малдовы, міністры замежных спраў Македоніі, Манголіі, Польшчы й Славаччыны. У мерапрыемстве таксама прымуць удзел генэральны сакратар АБСЭ Томас Грэмінгер, эўрапейскі камісар па Эўрапейскай палітыцы суседзтва й перагаворах аб пашырэньні ЭЗ Ёханэс Хан, выканаўчы сакратар падрыхтоўчай камісіі Арганізацыі па Дагаворы аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаваньняў Ласіна Зерба.
Мюнхэнская канфэрэнцыя па бясьпецы праводзіцца штогод з 1963 году. Прадстаўнікі Беларусі прымаюць у ёй удзел з 2006 году.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт