МУС: Больш за 95% кантрафактнага алькаголю паступае ў Беларусь з Расеі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
31.10.2018 12:35
У Беларусі сёлета канфіскавана 98 тысяч літраў фальсыфікаванай алькагольнай прадукцыі.
pixabay.com/Public Domain CC0
МУС: Больш за 95% кантрафактнага алькаголю паступае ў Беларусь з Расеі
У Беларусі сёлета канфіскавана 98 тысяч літраў фальсыфікаванай алькагольнай прадукцыі.
У Беларусі сёлета канфіскавана 98 тысяч літраў фальсыфікаванай алькагольнай прадукцыі й прадукцыі з утрыманьнем сьпірту, паведамляе прэс-служба МУС.
Больш за 95% кантрафактнага алькаголю паступае ў Беларусь з Расеі.
„Часта незаконны абарот „шэрага” хмелю выяўляюць і спыняюць міліцыянэры падчас апэратыўна-вышуковых і прафіляктычных мерапрыемстваў. Аднак інфармацыю аб асобах, якія маюць дачыненьне да падпольнага алькабізнэсу, рэгулярна паведамляюць і добрасумленныя грамадзяне”, - адзначае прэс-служба.
У МУС падкрэсьліваюць, што ўжываньне фальсыфікаванага алькаголю нярэдка прыводзіць да атручэньня ці абвастрэньня захворваньняў аж да сьмяротнага зыходу.
belapan.by/аз