Эўрагульні абыдуцца бюджэту ўдвая даражэй, чым плянаваў Лукашэнка
Выдаткі на Эўрагульні ня ўлічваюць рэканструкцыю стадыёну „Дынама”, дзе адбудуцца асноўныя спаборніцтвы.
У праекце бюджэту на 2019 год, папярэдні варыянт якога абмяркоўваюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, закладзена больш за 150 мільёнаў рублёў на правядзеньне ў Менску ІІ Эўрапейскіх гульняў.
Сёлета на гэтыя мэты з рэзэрвовага фонду прэзыдэнта ўжо выдаткавана звыш 75 мільёнаў рублёў. Агулам — прыкладна 225 мільёнаў рублёў, у эквіваленце больш за 100 мільёнаў даляраў. Гэта ўдвая больш, чым меркаваў патраціць прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
Як толькі стала вядома, што ў наступны чатырохгадовы цыкл сьледам за Азэрбайджанам Эўрагульні прыме Беларусь, тагачасны міністар спорту й турызму Аляксандар Шамко спрагназаваў, што дзяржаўныя выдаткі на падрыхтоўку й арганізацыю не перавысяць 30-40 мільёнаў даляраў.
Пазьней Аляксандар Лукашэнка падкарэктараваў чыноўніка, заявіўшы, што верхняя „столь” для такога спартовага форуму — 40-50 мільёнаў даляраў.
„Нам трэба будзе выдаткаваць недзе пад 50 мільёнаў даляраў за гэтыя гады(…) Гэта сьлёзы для краіны... На пастаноўку цырымоніі адкрыцьця першых Эўрапейскіх гульняў Баку выдаткаваў 100 мільёнаў даляраў. У нас гэтага ня будзе. Мы зробім душэўнае адкрыцьцё, каб паказаць душу нашага народу. Прыгожа зробім. Гэта будзе нават менш за 1 мільён”, - заявіў Лукашэнка ў лістападзе 2016 году.
Выдаткі на Эўрагульні ня ўлічваюць рэканструкцыю стадыёну „Дынама”, дзе будуць адбывацца асноўныя спаборніцтвы. Як вядома, на рамонт менскай арэны было патрачана 150 мільёнаў даляраў — адно табло абышлося ў 1,5 мільёна, яшчэ паўмільёна патрацілі на флягштокі.
Выглядае, што канчатковыя інвэстыцыі ў гульні шматкроць перавысяць суму, якую агучваюць дзяржаўныя чыноўнікі.
svaboda.org/аз