Сёлета насельніцтва Беларусі скарацілася амаль на 15 тыс. чалавек
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.10.2018 15:35
У тым ліку насельніцтва Менска ад пачатку году скарацілася на 2 000 чалавек.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Inactive account – ID 22612/pixabay.com/CC0 Public Domain
Сёлета насельніцтва Беларусі скарацілася амаль на 15 тыс. чалавек
У тым ліку насельніцтва Менска ад пачатку году скарацілася на 2 000 чалавек.
Насельніцтва Беларусі па стане на 1 кастрычніка 2018 году складала 9 мільёнаў 477 тысяч 100 чалавек. Квартал таму ў краіне жыло на 1 100 чалавек больш.
Цяперашнія дадзеныя ў параўнаньні з пачаткам году выглядаюць сумна — насельніцтва Беларусі скарацілася на 14 734 чалавек, прычым натуральныя страты склалі 18 512 чалавек. Рэшта была кампэнсаваная за кошт мігрантаў.
Па стане на 1 кастрычніка 2018 насельніцтва Менска складала 1 мільён 980 тысяч 400 чалавек. Адметна, што апошнім часам колькасьць жыхароў сталіцы зьмяншаецца.
За трэці квартал мінчукоў стала на 1 300 чалавек менш. Ад пачатку году іх колькасьць зьменшылася на 2 тысячы.
nn.by/аз