Лідар «Пэрспэктывы» распавёў чыноўнікам пра праблемы ІП
Старшыня рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва», якое яднае індывідуальных прадпрымальнікаў, Анатоль Шумчанка 24 кастрычніка сустрэўся з намесьнікамі міністра па падатках і зборах Уладзімірам Муквічам і Сьвятланай Шаўчэнка, зь якімі абмеркаваў нюансы працы з дакумэнтамі для ІП.
Як паведаміў Шумчанка БелаПАН, галоўным пытаньнем на сустрэчы з Муквічам быў парадак выплаты ўвазнога ПДВ пры закупках тавараў у Расеі й адсутнасьці дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць аплату. Такая сытуацыя, растлумачыў ён, турбуе прадпрымальнікаў у сувязі з уводам у РФ анлайн-чэкаў і магчымасьцю беларускіх кантралюючых органаў ужываць да ІП штрафныя санкцыі. Паводле Шумчанкі, намесьнік міністра сказаў, што адкрыў новыя для сябе абставіны й паабяцаў, што пытаньне будзе прапрацаванае.
Шумчанка таксама абмеркаваў з Муквічам меры процідзеяньня парушэньняў у працы крамаў нізкіх цэн з таварамі з Сярэдняй Азіі.
Асобна старшыня «Пэрспэктывы» сустрэўся са Сьвятланай Шаўчэнка. Паводле яго, бакі абмеркавалі пытаньні работы па накладных. У цэлым, на думку Анатоля Шумчанкі, сустрэчы прайшлі ў канструктыўным ключы.

вс