Беларусь хоча правесьці Супэркубак УЭФА
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.10.2018 16:17
Правесьці яго плянуецца ў Менску на абноўленым стадыёне «Дынама», якому афіцыйна надалі чацьвёртую катэгорыю УЭФА.
Bild: derJani/pixabay.com/CC0 Public Domain
Беларусь хоча правесьці Супэркубак УЭФА
Беларуская фэдэрацыя футболу падала другую заяўку на правядзеньне матча за Супэркубак УЭФА. Правесьці яго плянуецца ў Менску на абноўленым стадыёне «Дынама», якому афіцыйна надалі чацьвёртую катэгорыю УЭФА.
Менск прэтэндуе на Супэркубак УЭФА 2021 году. Конкурс на выбар пляцоўкі пачаўся 28 верасьня 2018 года. Асацыяцыю, якая прыме матч за Супэркубак УЕФА ў 2021 годзе, выканкам УЭФА назаве ў траўні-чэрвені 2019 года.
Беларуская фэдэрацыя футболу падавала заяўкі на правядзеньне фіналу чэмпіянату Эўропы-2020 і Супэркубка УЭФА-2020, але беспасьпяхова.
У 2019 годзе Супэркубак УЭФА пройдзе ў турэцкім Стамбуле, а ў 2020-м – у партугальскім Порту.
Беларуская фэдэрацыя футболу падала другую заяўку на правядзеньне матча за Супэркубак УЭФА. Правесьці яго плянуецца ў Менску на абноўленым стадыёне «Дынама», якому афіцыйна надалі чацьвёртую катэгорыю УЭФА.
Менск прэтэндуе на Супэркубак УЭФА 2021 году. Конкурс на выбар пляцоўкі пачаўся 28 верасьня 2018 году. Асацыяцыю, якая прыме матч за Супэркубак УЭФА ў 2021 годзе, выканкам УЭФА назаве ў траўні-чэрвені 2019 году.

эўрарадыё/вс