У Гомелі склалі пратакол на аўтарку дакумэнтальнага фільму
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.10.2018 12:57
Фільм расказвае пра зьнішчэньне драўлянай забудовы ў Гомеля.
Гомельhttps://commons.wikimedia.org/GomelBoy/ CC BY-SA 3.0
У Гомелі ў дачыненьні да журналісткі-фрылансеркі Марыі Булавінскай-Ляпінай склалі адміністрацыйны пратакол за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».
Пратакол склаў супрацоўнік АУС Цэнтральнага раёну Гомлю А. Гусеў, паведамляе «Гомельская вясна».
Журналістку вінавацяць у стварэньні фільму «Бяздомны горад» пра зьнішчэньне драўлянай забудовы ў Гомелі, які здымаўся па замове Белсата. Журналістка выступала як аўтарка і рэжысёрка фільма.
«У фільме праілюстраваныя высілкі гараджанаў па захаваньні старых дамоў. Лічу, што ўлады ініцыявалі судовы працэс менавіта ўбачыўшы за сабою славу «Герастратаў» – людзей, якія пазбавілі стары горад суцэльнага пласта ўнікальнай архітэктуры», - пракамэнтавала Марыя Булавінская-Ляпіна.
яс/Белсат