МАЗ выпусьціў новы аўтобус са «штурхаючым» прывадам (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.10.2018 13:52
У бліжэйшыя дні новы беларускі аўтобус прадставяць на міжнародным аўтобусным салёне Busworld у Маскве.
Аўтобус МАЗ-216фота: прэс-служба Менскага аўтамабільнага завода
МАЗ выпусьціў новы аўтобус са «штурхаючым» прывадам (ФОТА)
Менскі аўтамабільны завод выпусьціў новы аўтобус-«гармонік» са «штурхаючым» прывадам. Таксама ў яго «найноўшы вузел сучляненьня» нямецкай фірмы Hubner, які дагэтуль нідзе не выкарыстоўваўся). Як інфармуе прэс-служба прадпрыемства, гэта аўтобус асабліва вялікай умяшчальнасьці, у ім прадугледжана 40 сядзеньняў. У яго могуць зьмясьціцца каля 170 чалавек. Мяркуецца, што такі аўтобус будзе курсіраваць на найбольш загружаных гарадзкіх маршрутах.
Адзначаецца, што сілавы прывад знаходзіцца не ў галаўной, а ў хваставой частцы «гармоніка». У салёне шмат свабоднага месца. У аўтобуса нізкая падлога. Яго даўжыня складае 18 мэтраў, шырыня – 2,55 мэтра, вышыня – 3,1 мэтра.
У бліжэйшыя дні новы беларускі аўтобус прадставяць на міжнародным аўтобусным салёне Busworld у Маскве.
Менскі аўтамабільны завод выпусьціў новы аўтобус-«гармонік» са «штурхаючым» прывадам. Таксама ў яго «найноўшы вузел сучляненьня» нямецкай фірмы Hubner, які дагэтуль нідзе не выкарыстоўваўся. Як інфармуе прэс-служба прадпрыемства, аўтобус МАЗ-216 - асабліва вялікай умяшчальнасьці, у ім прадугледжана 40 сядзеньняў. У яго могуць зьмясьціцца каля 170 чалавек. Мяркуецца, што такі аўтобус будзе курсіраваць на найбольш загружаных гарадзкіх маршрутах.

эўрарадыё/вс