Logo Polskiego Radia
Print

У Курапатах вядуцца археалягічныя раскопкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.10.2018 15:09
Археоляг: Пакуль адкрылі верхнія два пласты, знаходкі – гільзавы й кулевы матэрыял.
КурапатыКурапаты Photo:Andrej Kuźniečyk/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

У Курапатах вядуцца археалягічныя раскопкі
Археоляг: Пакуль адкрылі верхнія два пласты, знаходкі – гільзавы й кулевы матэрыял.
У мэмарыяле ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў Курапаты ідуць падрыхтоўчыя працы да будаўніцтва памятнага знаку. На месцы, дзе яно плянуецца, пачаліся археалягічныя раскопкі, якія павінны выявіць, ці няма там парэшткаў расстраляных. Праводзяць працы спэцыялісты-археолягі зь Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі.
Па словах аднаго зь іх, Вадзіма Кошмана, распрацоўваецца шурф памерам тры з паловай на тры з паловай мэтры.
„У плянах давесьці да двухмэтровай глыбіні, гэта амаль што максымальна глыбіня, на якой сустракаліся ў Курапатах магілы. Пакуль адкрылі верхнія два пласты, знаходкі – гільзавы й кулевы матэрыял, які можна аднесьці як да пэрыяду першай сусьветнай вайны, хутчэй за ўсё савецка-польскай, а таксама некалькі гільзаў ад нагана”, - сказаў экспэрт.
Яны выкарыстоўваліся пры расстрэлах у 1930-я гады мінулага стагодзьдзя. Гэтую выснову зрабіла сьледзтва яшчэ ў 1988 годзе, а потым і ў 1990-я гады мінулага стагодзьдзя. Гэта табэльная зброя супрацоўнікаў НКУС (НКВД), сказаў Вадзім Кошман.
racyja.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт