У Варшаве пройдзе выстава беларускай мастачкі Анатты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        17.10.2018 08:00
                    
                                 
                
                
                    У сваіх карцінах маладая мастачка кажа аб розных эмацыйных станах і аб глыбокім унутраным шляху трансфармацыі.
                
                
                    
                         крыніца: Беларускі дом у Варшаве
крыніца: Беларускі дом у Варшаве
                     
                
                
                
               
                
                         У Беларусім доме ў Варшаве 19 кастрычніка пройдзе вэрнісаж выставы "Эмоцыі жанчыны. Шлях да духоўнасьці" беларускай мастачкі Анатты.
У сваіх карцінах маладая мастачка кажа аб розных эмацыйных станах і аб глыбокім унутраным шляху трансфармацыі. Нестандартны падыход да жывапісу дазваляе гледачу ўбачыць свет з боку эмоцый, адчуць іх разбуральную і стваральную сілы, і паглядзець на духоўнасць, як шлях, які перш за ўсё нараджаецца ўнутры. Сэрыя карцін бярэ свой пачатак з нэгатыўных станаў і, як праходзіў цыкл зьменаў, паступова рухаецца да гармоніі і адчуваньня патоку. Сама мастачка перакананая, што яе жывапіс у першую чаргу для адчуваньня і ўсьведамленьня: "Калі глядач адчувае карціны, яму адкрываецца магія і рух энэргіі, захаваны ў іх."
Арганізатары запрашаюць правесьці восеньскі вечар у творчай атмасфэры з незвычайнай энэргіяй і бакалам чырвонага віна.
Беларускі дом/ав