Logo Polskiego Radia
Print

Партыя БНФ перадала ў Адміністрацыю прапановы па сьвяткаваньні Дня Волі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.10.2018 18:02
«Галоўная тэма маёй размовы тычылася пытаньняў таго, як будзе адзначацца Дзень Волі ў наступным годзе».
Рада БНРРада БНРcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Партыя БНФ перадала ў Адміністрацыю прэзыдэнта прапановы па сьвяткаваньні Дня Волі
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 11 кастрычніка перадаў у Адміністрацыю прэзыдэнта прапановы па сьвяткаваньні Дня Волі ў 2019 годзе.
У прыватнасьці, паведаміў БелаПАН палітык, сёньня ён сустрэўся з намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Уладзімірам Жаўняком.
«Галоўная тэма маёй размовы тычылася пытаньняў таго, як будзе адзначацца Дзень Волі ў наступным годзе, а таксама рэалізацыі некаторых прапаноў партыі аб сьвяткаваньні 100-годзьдзя БНР у гэтым годзе. У тым ліку размова ідзе аб правядзеньні тэматычных канфэрэнцый і мерапрыемстваў, а таксама ўсталяваньні памятнай дошкі на доме, дзе 100 гадоў таму была абвешчаная беларуская дзяржава», – распавёў палітык.
Плян сьвяточных мерапрыемстваў у Дзень Волі 25 сакавіка ў наступным годзе пакуль абмяркоўваецца «толькі папярэдне, ёсьць розныя прапановы», дадаў ён.
Пісьмовы адказ на зварот, паводле словаў Кастусёва, паабяцалі ў адміністрацыі даць ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.
Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчаная ў ноч на 25 сакавіка 1918 года. 100-годзьдзе стварэньня БНР грамадзкасьць адзначала 25 сакавіка гэтага году.
Упершыню за многія гады Менгарвыканкам дазволіў правесьці ў цэнтры горада, каля опэрнага тэатра, сьвяточны мітынг і канцэрт. Сталічныя ўлады таксама станоўча паставіліся да ідэі ўстаноўкі памятнай дошкі ў гонар 100-годзьдзя БНР. Сродкі на выраб дошкі сабралі ў інтэрнэце за некалькі гадзін. Плянавалася, што дошка будзе ўстаноўленая 23 сакавіка, але пасяджэньне ў Менгарвыканкаме савета, які афіцыйна павінен быў ухваліць гэтае рашэньне, было перанесенае на няпэўны час.
30 жніўня Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) накіравала ў Менгарвыканкам зварот з просьбай паскорыць працэс устаноўкі памятнай дошкі. Афіцыйны адказ паступіў у партыю ў сярэдзіне верасьня. У ім паведамляецца, што ў адрас гарвыканкама «паступіў шэраг зваротаў ад грамадзян Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў грамадзкасці з нэгатыўным стаўленьнем да пытаньня ўстаноўкі памятнай дошкі па вуліцы Валадарскага, 9».
Пры гэтым у гарвыканкаме сьцьвярджаюць, што «пытаньне аб мэтазгоднасьці прыняцьця рашэньня па ўстанаўленьні памятнай дошкі знаходзіцца на разглядзе».

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт