Logo Polskiego Radia
Print

Заўтра ўручаць прэмію Ежы Гедройца

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.10.2018 13:59
Прэмія ўручаецца за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакумэнтальнай прозы.
Плякат са старонкі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў

11 кастрычніка а 19-й гадзіне адбудзецца цырымонія ўручэньня Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў Новай прасторы галерэі ''Арт-Беларусь'' Zal #2 у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). Уваход вольны. Сьвяточны настрой створыць гурт Apple Tea.
На прэмію Гедройца сёлета былі намінаваны 32 кнігі. У шорт-ліст прэміі ўвайшлі Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам. Логвінаў, Менск.
Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы. Логвінаў, Менск.
Адам Глобус. Сям’я. Мастацкая літаратура, Менск.
Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. Кнігазбор, Менск.
Павел Севярынец. Беларусалім. ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Украіна.
Анка Упала. На засьнежаны востраў. Выдавецтва Янушкевіч, Менск.
У журы прэміі сёлета працавалі Валянцін Акудовіч, Ала Брадзіхіна, Ганна Бутырчык, Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, Марына Казлоўская, Ціхан Чарнякевіч.
Нагадаем, што да 24 кастрычніка працягваецца збор сродкаў на выданьне аўдыякнігі. Вы ня толькі можаце дапамагчы людзям з інваліднасьцю па зроку пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, але і здольныя паўплываць на выбар кнігі для запісу. Будзе запісаная адна з кніг шортліста Прэміі Гедройца.
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная 28 сьнежня 2011 года і ўручаецца з 2012 г. за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакумэнтальнай прозы. У папярэднія гады галоўную ўзнагароду атрымлівалі Павел Касьцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Віктар Казько, Макс Шчур, Зьміцер Бартосік. Суарганізатарамі прэміі зьяўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменьнікаў пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Менску.

11 кастрычніка а 19-й гадзіне адбудзецца цырымонія ўручэньня Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў Новай прасторы галерэі ''Арт-Беларусь'' Zal #2 у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). Уваход вольны. Сьвяточны настрой створыць гурт Apple Tea.

На прэмію Гедройца сёлета былі намінаваны 32 кнігі. У шорт-ліст прэміі ўвайшлі:

Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам. Логвінаў, Менск.

Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы. Логвінаў, Менск.

Адам Глобус. Сям’я. Мастацкая літаратура, Менск.

Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. Кнігазбор, Менск.

Павел Севярынец. Беларусалім. ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Украіна.

Анка Упала. На засьнежаны востраў. Выдавецтва Янушкевіч, Менск.

У журы прэміі сёлета працавалі Валянцін Акудовіч, Ала Брадзіхіна, Ганна Бутырчык, Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, Марына Казлоўская, Ціхан Чарнякевіч.

Нагадаем, што да 24 кастрычніка працягваецца збор сродкаў на выданьне аўдыякнігі. Вы ня толькі можаце дапамагчы людзям з інваліднасьцю па зроку пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, але і здольныя паўплываць на выбар кнігі для запісу. Будзе запісаная адна з кніг шортліста Прэміі Гедройца.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная 28 сьнежня 2011 года і ўручаецца з 2012 г. за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакумэнтальнай прозы.

У папярэднія гады галоўную ўзнагароду атрымлівалі Павел Касьцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Віктар Казько, Макс Шчур, Зьміцер Бартосік. Суарганізатарамі прэміі зьяўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменьнікаў пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Менску.

Саюз беларускіх пісьменьнікаў/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт