Logo Polskiego Radia
Print

Больш за сто снарадаў і 62 міны з часоў вайны знайшлі вайскоўцы ў лесе

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.10.2018 14:35
Усе знаходкі былі вывезеныя ў бясьпечнае месца і зьнішчаныя.

109 артылерыйскіх снарадаў і 62 мінамётныя міны часоў ВАВ выявілі вайскоўцы сапэрна-піратэхнічнай групы в/ч 5524 унутраных войскаў у лесе каля вёскі Рэчкі Сеньненскага раёна, паведаміла прэс-служба Упраўленьня ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.

Сапёры прыбылі на месца пасьля таго, як на боепрыпасы наткнуліся супрацоўнікі 7-га ўпраўленьня (па Віцебскай вобласьці) галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС. Усе знаходкі былі вывезеныя ў бясьпечнае месца і зьнішчаныя.

Белапан/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт