Logo Polskiego Radia
Print

Моладзь БНФ распачынае кампанію "Білет на той сьвет"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.10.2018 13:12
Мэты кампаніі – паказаць, што адбываецца ў войску, спыніць дзедаўшчыну, казаць пра неабходнасьць кантрактнага войска.
pixabay.com/Public Domain CC0

Моладзь БНФ абвяшчае кампанію «Білет на той сьвет», накіраваную на тое, каб паказаць людзям усе рэаліі сучаснага войска ў Беларусі, а таксама даказаць перавагі кантрактнай службы.

Галоўныя мэты гэтай кампаніі – паказаць людзям, што насамрэч адбываецца ў войску, спыніць дзедаўшчыну і данесьці да людзей неабходнасьць увядзеньня кантрактнага войска.

У хуткім часе Моладзь БНФ плянуе правесьці ў межах кампаніі некалькі пэрформансаў на вуліцах Менска. Таксама ў плянах – дамовіцца пра круглыя сталы з удзелам дэпутатаў ды з бацькамі загінулых хлапцоў. Такім чынам, актывісты будуць спрабаваць данесьці ідэю ўвядзеньня кантрактнага войска ў палату прадстаўнікоў праз грамадзкасьць.

«Адказваючы на словы Лукашэнкі, пра тое што мы перастаём быць «мужыкамі» і нас трэба вучыць абараняць сваю сям'ю, хочацца сказаць, што ня гэтае падабенства войска, робіць нас «мужыкамі», мне падаецца, не за гэтай назвай ідуць людзі ў войска, а потым паміраюць там. А што сказаць бацькам? Памёр, затое «мужык»? Гэта брыдка. А што тычыцца таго, што нас трэба вучыць як абараніць сямʼю, хочацца сказаць, што гэтаму можна навучыцца і без дапамогі так званага войска ды без дапамогі Аляксандра Рыгоравіча», – дадае Дзяніс Мандзік.

Прэс-служба Моладзі БНФ/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт