Logo Polskiego Radia
Print

У аўтахаусах у Беларусі могуць забараніць продаж машын за наяўныя

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.10.2018 10:12
Гэта дасьць магчымасьць забясьпечыць празрыстасьць разьлікаў пры продажы транспартных сродкаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: GoranH/pixabay.com/CC0 Public Domain

У аўтахаусах у Беларусі могуць забараніць продаж машын за наяўныя сродкі
Гэта дасьць магчымасьць забясьпечыць празрыстасьць разьлікаў пры продажы транспартных сродкаў.
У Беларусі прапануюць пакінуць толькі безнаяўную форму аплаты пры куплі аўтамабіляў у аўтахаусах. Адпаведная прапанова зьмешчана ў праекце ўказа аб унясеньні зьмяненьняў ва ўказ нумар 504 ад 15 кастрычніка 2007 году „Аб некаторых мерах па ўпарадкаваньні зьдзелак па адчужэньні транспартных сродкаў”. Дакумэнт вынесены на грамадзкае абмеркаваньне й разьмешчаны на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю.
Як растлумачылі ў МАРГ, штуршком для прыняцьця гэтай прапановы стаў калектыўны зварот, што паступіў на разгляд у міністэрства з Адміністрацыі Прэзыдэнта Беларусі. У звароце ішла размова аб незаконных схемах работы супрацоўнікаў камісійных магазынаў, якія прымалі ў грамадзян аўтамабілі й прадавалі іх трэцім асобам. Уладальнікам грашовыя сродкі не перадаваліся зусім або яны атрымлівалі частку сумы.
Прапанаваная мера разьлікаў толькі ў безнаяўнай форме, лічаць у ведамстве, дасьць магчымасьць забясьпечыць празрыстасьць разьлікаў пры продажы транспартных сродкаў і абараніць законныя правы прадаўцоў і пакупнікоў, а таксама прадухіліць факты збыту (легалізацыі) транспартных сродкаў, маючых крымінальнае мінулае.
„Акрамя таго, прапанаваная мера паслужыць імпульсам для далейшага разьвіцьця безнаяўных разьлікаў і скарачэньня маштабаў ценявой эканомікі”, - дадалі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю.
belta.by/аз

У Беларусі прапануюць пакінуць толькі безнаяўную форму аплаты пры куплі аўтамабіляў у аўтахаусах. Адпаведная прапанова зьмешчана ў праекце ўказа аб унясеньні зьмяненьняў ва ўказ нумар 504 ад 15 кастрычніка 2007 году „Аб некаторых мерах па ўпарадкаваньні зьдзелак па адчужэньні транспартных сродкаў”.

Дакумэнт вынесены на грамадзкае абмеркаваньне й разьмешчаны на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю.

Як растлумачылі ў МАРГ, штуршком для прыняцьця гэтай прапановы стаў калектыўны зварот, што паступіў на разгляд у міністэрства з Адміністрацыі Прэзыдэнта Беларусі. У звароце ішла размова аб незаконных схемах работы супрацоўнікаў камісійных магазынаў, якія прымалі ў грамадзян аўтамабілі й прадавалі іх трэцім асобам. Уладальнікам грашовыя сродкі не перадаваліся зусім або яны атрымлівалі частку сумы.

Прапанаваная мера разьлікаў толькі ў безнаяўнай форме, лічаць у ведамстве, дасьць магчымасьць забясьпечыць празрыстасьць разьлікаў пры продажы транспартных сродкаў і абараніць законныя правы прадаўцоў і пакупнікоў, а таксама прадухіліць факты збыту (легалізацыі) транспартных сродкаў, маючых крымінальнае мінулае.

„Акрамя таго, прапанаваная мера паслужыць імпульсам для далейшага разьвіцьця безнаяўных разьлікаў і скарачэньня маштабаў ценявой эканомікі”, - дадалі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт