Па бязьвізавым рэжыме Беларусь наведалі больш за 155 тыс. замежнікаў
Па папярэдніх дадзеных, аб’ём экспарту паслуг сталіцы за студзень – ліпень склаў 68 млн даляраў.
Удзельная вага сталіцы ў агульным аб’ёме турыстычных паслуг краіны складае 54%, паведаміла на апэратыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме дырэктар установы „Інфармацыйна-турысцкі цэнтар „Менск” Алена Пліс.
Па папярэдніх дадзеных, аб’ём экспарту паслуг сталіцы за студзень – ліпень склаў 68 млн даляраў. Тэмп росту да аналягічнага пэрыяду мінулага году – 117,6%.
Паводле Алены Пліс, колькасьць замежных гасьцей, якія наведалі Менск, расьце дзякуючы працы па прыцягненьні турыстаў, актыўнай маркетынгавай дзейнасьці.
„Гэтаму паспрыяла і ўвядзеньне спачатку 5-дзённага, а цяпер ужо 30-дзённага бязьвізавага рэжыму для грамадзян 74 краін. Па стане на 5 кастрычніка 2018 году такі магчымасьцю ўжо скарысталіся больш за 155 тыс. чалавек з 71 краіны. Больш за ўсё гасьцей прыехала зь Вялікабрытаніі, Італіі, Польшчы й Нямеччыны”, - дадала дырэктар установы „Інфармацыйна-турысцкі цэнтар „Менск” Алена Пліс.
minsknews.by/аз

racyja.com/minsknews.by/аз