Logo Polskiego Radia
Print

У праймэрыз правацэнтрысцкай кааліцыі ад БХД прыме ўдзел Павел Севярынец

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.10.2018 12:03
Чарговыя прэзыдэнцкія выбары павінны адбыцца не пазьней за 30 жніўня 2020 года.
Павел Севярынец Павел Севярынец Фота: БХД

У праймэрыз правацэнтрысцкай кааліцыі ад БХД прыме ўдзел Павел Севярынец
Нацыянальная рада аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» для ўдзелу ў праймерыз правацэнтрысцкай кааліцыі па вызначэньні адзінага кандыдата ў прэзыдэнты вылучыла Паўла Севярынца.
Канчатковае зацьвярджэньне партыйнага кандыдата пройдзе пасьля прыняцьця працэдуры праймерыз, адзначае прэс-служба БХД.
Нацыянальная рада БХД таксама прыняла стратэгію на палітычныя кампаніі 2019 і 2020 гадоў - парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары. У дакумэнце дапускаецца як удзел актывістаў БХД у гэтых выбарчых кампаніях, так і іх байкот.
Пры гэтым у рашэньні Нацыянальнай рады БХД адзначаецца, што бліжэйшыя электаральныя кампаніі - гэта «чарговыя спэктаклі з прызначэньнем дэпутатаў і прэзыдэнта».
«Адной з асноўных задач падчас кампаній 2019-20 гг. БХД бачыць данясеньне да грамадзян краіны інфармацыі пра сыстэму масавых фальсыфікацый і адсутнасьці ў Беларусі свабодных выбараў», - гаворыцца ў рашэньні.
У прынятым рашэньні адзначаецца, што прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, «нягледзячы на рэжысіраваны характар, уяўляе рэальную магчымасьць зьмены ўлады ў выпадку непрадбачаных сацыяльных узрушэньняў, зьнешняга ўмяшаньня або збояў унутры сыстэмы».
«Дэмакратычныя сілы абавязаныя быць гатовымі да такога сцэнару разьвіцьця падзей, і дзеля гэтага БХД лічыць неабходным аб'яднаньне апазыцыі вакол каманды пераменаў», - гаворыцца ў рашэньні Нацыянальнай рады.
У правацэнтрысцкага кааліцыю ўваходзяць рух «За Свабоду», Аб'яднаная грамадзянская партыя і аргкамітэт па стварэньні БХД.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт